Выхадныя на прыродзе

Цэнтральны батанічны сад Акадэміі навук распачне новы сезон

26 красавіка Цэнтральны батаніч-ны сад Акадэміі навук распачынае новы сезон.

У гэты дзень наведвальнікаў чакае шэраг сюрпрызаў.

— У сувязі з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі мы падрыхтавалі шмат спартыўных конкурсаў і эстафет, а для дзяцей арганізуем нават міні-Алімпійскія гульні, — расказвае Алена Сакурэнка, загадчыца сектара інфармацыйна-асветніцкай работы. — Акрамя таго, у 14.00 і 15.00 усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у бясплатных экскурсіях па самых цікавых месцах батанічнага сада.

Для дачнікаў прэзентуюць выставу-продаж хвойных і ліставых дрэў. Атрымаюць садаводы і агароднікі і кансультацыю па доглядзе раслін. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter