Выхад да мора

У Гродне сёлета плануюць стварыць музей ваенных маракоў

У Гродне сёлета плануюць стварыць музей ваенных маракоў.

— Экспазіцыя сфарміравана з прыватных калекцый гродзенцаў, лёс якіх звязаны з флотам, — расказваюць у прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама. — Зараз мы шукаем для яе памяшканне.

Паглядзець у музеі можна бу¬дзе на штурвалы, кнігі, фатаграфіі, дакументы, сцягі, якары, корцікі, мундзіры. Адзін з маракоў перадасць сюды ўласную калекцыю макетаў караблёў і падводных лодак. Самым жа каштоўным экспанатам калекцыі лічыцца фрагмент корпуса атамнай падлодкі «Курск».

Дарэчы, сярод ураджэнцаў Гродзеншчыны нямала вядомых на флоце людзей. Сярод іх жыхар Слоніма Васіль Апановіч — віцэ-адмірал, у мінулым намеснік камандуючага Балтыйскага флоту. Цікавая гісторыя Парэцкага інтэрната для дзяцей-сірот, шэфства над якім у свой час узялі маракі Балтыйскага флоту. Адзін з выхаванцаў інтэрната стаў контр-адміралам флоту.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter