Выгадныя сустрэчы

У Мінску зараз знаходзіцца дэлегацыя Кемераўскай вобласці

Дэлегацыя Кемераўскай вобласці на чале з першым намеснікам губернатара Максімам Макіным знаходзіцца гэтымі днямі ў Мінску.

У планах гасцей — наведванне вядучых прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, у ліку якіх ААТ «Белкамунмаш», «БелАЗ», «МАЗ» і іншыя. Запланаваны таксама сустрэчы ва ўрадзе, міністэрствах і Мінскім абласным выканаўчым камітэце.

Беларусь і Кемераўскую вобласць звязвае даўняе і паспяховае супрацоўніцтва. У мінулым годзе тавараабарот склаў больш за 330 млн. долараў. Аб’ём экспарту ў Кемераўскую вобласць перавысіў 254 млн. долараў, імпарт — 76 млн. долараў. Аснову экспарту ў 2013 годзе склалі пастаўкі аўтамабіляў грузавых, шын, аўтобусаў, абутку і іншых спажывецкіх тавараў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter