Выдаваць кнігі стане прасцей

З’явіўся першы заканадаўчы акт у сферы выдавецкай дзейнасці

З’явіўся першы заканадаўчы акт у сферы выдавецкай дзейнасці

Закон стаў добрым завяршэннем Года кнігі ў Беларусі. На працягу года ва ўсіх вялікіх і малых гарадах і вёсках нашай краіны ладзіліся літаратурныя імпрэзы, сустрэчы з пісьменнікамі, аўтограф-сесіі і іншыя мерапрыемствы, якія мелі на мэце прыцягнуць увагу да кнігі і чытання ўвогуле. Нездарма  і закон у якасці адной з асноўных задач выдавецкай справы ставіць садзейнічанне папулярызацыі чытання і падтрымку чытання.

Нагадаем, Беларусь застаецца адной з самых чытаючых нацый у свеце. На аднаго чалавека ў год выдаецца каля трох з паловай кніг (для параўнання, ва Украіне — усяго адна). Высокі ўзровень кнігавыдання ў Беларусі захоўваецца дзякуючы таму, што дзяржава пастаянна аказвае гэтай сферы вялікую падтрымку. Пацвярджэнне таму — прыняцце закона “Аб выдавецкай справе”. 

“Гэта першы такога кшталту дакумент у выдавецкай сферы ў Беларусі. Ён быў неабходны, таму што не было спецыяльнага закона, які б комплексна рэгуляваў выдавецкую справу. Законапраект замацоўвае асновы выдавецкай справы, забяспечваючы прыярытэты дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы”, — пракаментавала прыняцце закона першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

Згодна з законапраектам скасоўваецца дзеючы механізм ліцэнзавання выдавецкай дзейнасці і замяняецца на бестэрміновую дзяржаўную рэгістрацыю. Звесткі пра выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаванай прадукцыі будуць уносіцца ў адзіны рэестр. У выпадку перарэгістрацыі, змены юрыдычнага адраса ці назвы юрасобы інфармацыя будзе занесеная ў рэестр за лічаныя гадзіны, што значна аблегчыць жыццё тых, хто займаецца выдавецкай справай.

Поўны тэкст закона...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter