Выбраць ёсць з чаго

У Мінску 22 красавіка на Чкалава адкрыецца кірмаш вакансій

Кірмаш вакансій адкрыецца ў Мінску 22 красавіка.

Прыйсці ў культурна-спартыўны цэнтр Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі (вул. Чкалава, 7) могуць усе жадаючыя з 10.00 да 15.00.

Як расказалі ва ўпраўленні занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, у жадаючых працаўладкавацца будзе магчымасць напрамую пагутарыць з прадстаўнікамі вядучых прадпрыемстваў краіны, азнаёміцца з сітуацыяй не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах краіны.

— На кірмашы вакансій можна будзе атрымаць кансультацыю ў нашых спецыялістаў, падабраць сабе прафесію, — расказвае намеснік старшыні камітэта — начальнік упраўлення занятасці насельніцтва Таццяна Кудзевіч. — Зараз ёсць каля 20 тысяч вакансій у арганізацыях прамысловасці, будаўніцтва, транспарту і сувязі. Вельмі запатрабаваныя вадзіцелі, швачкі, повары, прадаўцы, касіры, электрагазазваршчыкі і іншыя. Сярод спецыялістаў больш за ўсё вакансій інжынернага і медыцынскага профілю, работні¬каў устаноў дашкольнай адукацыі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter