Завтра в эфире ОНТ покажут гала-концерт «Песня года Беларуси»

Выбралі лепшых

Пераможцаў конкурсу «Песня года Беларусі» назвалі ў мінулую суботу падчас гала-канцэрта ў Палацы спорту. Тэлевізійную версію шоу пакажуць заўтра ў эфіры АНТ.

Фота БЕЛТА

Канцэрт сабраў на адной сцэне музыкантаў, якіх выбіралі ўсёй краінай. Пераможцаў у розных намінацыях вызначала прафесійнае журы. У выніку лепшай спявачкай прызналі Іну Афанасьеву, спеваком года — Uzari. Лепшым аўтарам музыкі стаў Кірыл Гуд, паэтэсай года — Юлія Быкава. Як вядома, Юля і сама спявае, з’яўляючыся салісткай гурта Aura:

— Усе свае песні пішу разам з кампазітарам і музыкантам, маім мужам Яўгенам Алейнікам. Мы ўжо стварылі больш за 300 кампазіцый. Дзякуй яму, а таксама выканаўцам, якія спяваюць нашы песні, і ўсім, хто іх слухае.

Лепшым гуртом стаў бэнд з Магілёва Nizkiz. Калектыў існуе з 2008 года і за гэты час змог заявіць пра сябе не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой. Музыканты выступаюць у Расіі, Украіне, Польшчы. Іх песні знаходзяцца ў ратацыі на радыёстанцыях «Наше Радио», «Свое Радио», «Радио Минск», «Радыё Сталiца», Euroradio, «Альфа Радио» і іншых.

Адкрыццём 2019 года прызналі дваццацігадовую Леру Яскевіч. Выканаўца праславілася дзякуючы тэлевізійнаму музычнаму конкурсу «Х-фактар», а таксама кавер-версіям папулярных песень на Youtube. Песняй года краіны стала кампазіцыя «Роль второго плана» Ганны Шаркуновай. Гэта першая песня, якую спявачка напісала сама.

Спецыяльныя прызы конкурсу атрымалі Ціма Беларускіх, яго прадзюсар Аляксандр Разнічэнка і сааўтар песень Ян Супаненка. Узнагарода ад Міністэрства культуры за ўклад у развіццё музычнага мастацтва ўручана народнаму артысту Беларусі Анатолю Ярмоленку.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter