Лучшим фильмом года зрители назвали блокбастер «Мстители: Финал»

Выбар кінаманаў

Прэмія People’s Choice Awards уручаецца з 1975 года па выніках галасавання гледачоў. На днях сталі вядомы лаўрэаты прэміі за 2019-ы. Галоўным фільмам гледачы выбралі блокбастар «Мсціўцы: фінал». Карціна, прэм’ера якой адбылася 22 красавіка, стала самым касавым рэлізам 2019 года і самым касавым фільмам за ўсю гісторыю сусветнага кінематографа, сабраўшы каля 2,8 мільярда долараў. На прэміі People’s Choice Awards стужка ўзяла таксама прыз у намінацыі «Лепшы экшэн-фільм». Асобна гледачы адзначылі Роберта Даўні-малодшага, які перамог у катэгорыі «Лепшы акцёр». Лепшай актрысай стала зорка фільма «Чалавек-павук: удалечыні ад дома» Зендая.

kinopoisk.ru

У катэгорыі «Сямейны фільм» гледачы выбралі «Аладзіна». Сярод серыялаў перамаглі «Вельмі дзіўныя справы». «Тэорыя вялікага выбуху» атрымала прыз як лепшы камедыйны серыял. Лепшым акцёрам серыяла стаў Коўл Спраус («Рывердэйл»), а лепшай актрысай — Мілі Бобі Браўн («Вельмі дзіўныя справы»).

Джэніфер Эністан уручылі спецыяльную ўзнагароду Icon Award. Напярэдадні Эністан атрымала таксама прыз «Натхненне артыстаў» на цырымоніі ўзнагароджання прэміі Patron of the Artists Awards, заснаванай Гільдыяй кінаакцёраў ЗША. Прэмію ёй уручылі з фармулёўкай «за выкарыстанне свайго творчага і прафесійнага поспеху дзеля прасоўвання дабрачынных і гуманітарных мэт».

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter