Американские кинокритики назвали лучший фильм 2020 года

Выбар экспертаў

Мінулы год не быў багаты на прэм'еры. Усяму віной — пандэмія. Але Нацыянальнаму грамадству кінакрытыкаў ЗША удалося вызначыць лепшыя стужкі з тых, што выйшлі летась. Так, галоўным фільмам па меркаванні экспертаў стала драма «Зямля качэўнікаў» амерыканскага рэжысёра кітайскага паходжання Хлоі Чжао. Карціна з'яўляецца экранізацыяй кнігі Джэсікі Брудэр «Зямля качэўнікаў: Як выжыць у Амерыцы ў XXI стагоддзі» і распавядае пра жанчыну, якая страціла жыллё і вымушана вандраваць па захадзе ЗША ў доме на колах.

Кадр з фільма «Зямля качэўнікаў»

Стужка пацвердзіла свой трыумф і ў іншых намінацыях, паведамляе ria.ru. Кінакрытыкі прызналі Чжао пераможцай у намінацыі «Лепшы рэжысёр», а выканаўцу галоўнай ролі, уладальніцу двух «Оскараў» Фрэнсіс Макдорманд назвалі лепшай актрысай года. Варта адзначыць, што ў фільма «Зямля качэўнікаў» ужо ёсць адна прэстыжная ўзнагарода — мінулай восенню стужка атрымала «Залатога льва» на Венецыянскім кінафестывалі.

Акрамя гэтага, члены Нацыянальнага грамадства кінакрытыкаў ЗША адзначылі за лепшую акцёрскую гульню Дэлроя Ліндо («Пяцёра адной крыві»), Марыю Бакалаву («Борат-2») і Пола Рэйсі («Гук металу»). Прыз за лепшы сцэнарый атрымала Эліза Хітман за драму «Ніколі, рэдка, часам, заўсёды». Лепшым замежным фільмам стаў «Калектыў» (Румынія), лепшай дакументальнай стужкай — «Час» Гарэта Брэдлі.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter