В Беларуси вырос спрос на услуги по оздоровлению детей: за первую смену в лагерях отдохнули почти 200 тысяч школьников

Вясёлае лета дзяцiнства

Попыт на паслугi па аздараўленнi дзяцей гэтым летам перавысiў усе чаканнi. Пра гэта расказаў намеснiк начальнiка аддзела дзяржаўных закупак i метадычнай работы рэспублiканскага цэнтра па аздараўленнi i санаторна-курортным лячэннi насельнiцтва Аляксей Жалянкоў:

Усяго летам плануецца арганiзаваць працу 5561 лагера з дзённым i кругласутачным знаходжаннем.

— Летняя дзiцячая аздараўленчая кампанiя стартавала ў бягучым годзе з пачаткам дзiцячых канiкул, хоць звычайна пачыналася з 15 чэрвеня. Прайшоў практычна месяц, i ўжо можна сказаць, што попыт на паслугi па аздараўленнi дзяцей перавысiў усе чаканнi. Усяго летам плануецца арганiзаваць працу 5561 лагера з дзённым i кругласутачным знаходжаннем i аздаравiць 342 166 навучэнцаў, а ў першую змену ў 4246 лагерах ужо адпачылi 199 989 навучэнцаў.

Як падкрэслiла кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы i маладзёжнай палiтыкi Мiнiстэрства адукацыi Ларыса Емяльянчык, асаблiвы акцэнт зроблены на аздараўленне дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, а таксама iншых сацыяльна ўразлiвых катэгорый. Больш таго, iх уцягнуць у карысную i ра-зумную занятасць, прычым яе арганiзуюць не толькi ў аздараўленчых лагерах.

Для найбольш змястоўнага i карыснага баўлення вольнага часу дзяцей у гэтым годзе ў летняй аздараўленчай кампанii будуць найбольш актыўна выкарыстаны магчымасцi турысцка-экскурсiйнай дзейнасцi. Экскурсii арганiзуюць не толькi ў далёкiя рэгiёны з мноствам славутасцей. Праводзiцца будуць i пешыя прагулкi, якiя, несумненна, таксама выклiчуць цiкавасць у любога дзiцяцi.

Ужо другi год рэалiзуецца даволi цiкавая магчымасць зафiксаваць усё тое, што магло спадабацца падчас экскурсiй, у «Дзённiку вандроўцы». Сёння распрацоўваецца адпаведны мабiльны дадатак. Для дзяцей гэта добрая магчымасць выкарыстаць атрыманыя веды ў ходзе адукацыйнага працэсу.

У рамках рэспублiканскай акцыi «Выбар лета. ЗдОрава! ЗдарОва! Карысна! Дружна!» стартаваў Рэспублiканскi экскурсiйны марафон «Дзiцячы аўтацягнiк», iнiцыятарам якога выступiў НДЦ «Зубронак». Марафон пройдзе на працягу ўсёй аздараўленчай кампанii. Першымi яго ўдзельнiкамi сталi больш за 2500 дзяцей з 152 выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыi. Удзел у другiм этапе марафону прынялi больш за 5000 дзяцей з 165 вы-хаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыi. Вынiкi Рэспублiканскага экскурсiйнага марафону «Дзiцячы аўтацягнiк» будуць падведзены ў НДЦ «Зубронак», а пераможцаў узнагародзяць дыпломамi.

Безумоўна, дзецям будзе цiкава i карысна ў лагеры, толькi калi будуць гарантаваны бяспечныя ўмовы iх знаходжання. Зроблена ўсё неабходнае: кругласутачная ахова лагераў, строгi прапускны рэжым i, вядома, меры бяспекi ў сувязi з каронавiруснай iнфекцыяй.

Ужо другi год летняя аздараўленчая кампанiя праходзiць ва ўмовах пандэмii COVID-19. Таму прыняты меры, накiраваныя перш за ўсё на папярэджанне занясення i распаўсюджвання iнфекцыi. «Мы спадзяёмся захаваць такую ж эпiдэмiялагiчную сiтуацыю», — адзначыла Ала Малахава, загадчык аддзялення гiгiены дзяцей i падлеткаў ДУ «Рэспублiканскi цэнтр гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя».

Дарэчы, летняе аздараўленне 2021 года ў Мiнскай вобласцi прынесла адкрыццё яшчэ адной стацыянарнай базы — лагера «Белыя Росы». А ўсё таму, што попыт на адпачынак дастаткова высокi: рабяты хочуць у лагеры, а бацькi давяраюць жыццё i здароўе сваiх дзяцей педагогам i медыцынскiм работнiкам.

Кацярына КВАЧОНАК.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter