Вясновы падмурак Генадзя Тытуша

Адным з лепшых работнікаў у СВК «Ракаўцы» Смаргонскага раёна лічыцца Генадзь ТЫТУШ.

Яго механізатарскі стаж пачаўся даволі рана. Скончыўшы васьмігодку, паступіў у Ашмянскае СПТВ, а неўзабаве з пасведчаннем механізатара вярнуўся ў родныя мясціны.

Працаваў на МТЗ-80, а шэсць гадоў таму яму даручылі новы «Джон Дзір». Розныя работы выконвае Генадзь Тытуш у гаспадарцы на энерганасычаным трактары, але ў асноўным гэта падрыхтоўка глебы, сяўба. Ён засеяў амаль 600 гектараў. Старанна працаваў і на ворыве зябліва, штодзённа перавыконваў нормы выпрацоўкі. Зараз займаецца падрыхтоўкай тэхнікі да веснавых работ.

Фота Міхаіла РАЗУМНІКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter