Вясне патрэбна каралева

За права стаць ёй будуць змагацца 15 дзяўчат з 11 ВНУ краіны

За права стаць ёй будуць змагацца 15 дзяўчат з 11 ВНУ краіны.

— Адбор на конкурс у гэтым годзе адрозніваўся ад мінулых. Цяпер пераможцы абласных этапаў дасылалі нам свае анкеты з відэаролікамі, а ўжо з іх мы выбіралі лепшых. У выніку з 65 удзельніц у фінал прайшлі 15, — расказваюць у прэс-службе БРСМ. — У час галоўнага шоу мы назавём трох студэнтак, якіх рэкамендуем да ўдзелу ў міжнародным фінале конкурсу, што пройдзе ў Маскве.

Дарэчы, падтрымаць удзельніц могуць усе жадаючыя. На сайце brsm.by праходзіць онлайн-галасаванне. Яго пераможца атрымае званне «Каралева глядацкіх сімпатый».

Конкурс будзе праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter