Вясна праедзе ў вагоне

З 26 красавіка па 11 мая БЖД пусціць 80 дадатковых цягнікоў

З 26 красавіка па 11 мая ў раскладзе БЧ з’явіцца 80 дадатковых цягнікоў.

Міжрэгіянальных з іх — 30. Напрыклад, 28 красавіка, 1-га і 8 мая з Гомеля ў Мінск адправіцца састаў № 679/680 Гомель—Мінск. З абласнога цэнтра ён выедзе ў 15.27, а ў сталіцу прыбудзе ў 19.05. У адваротным накірунку 28 красавіка і 8 мая будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі № 632 Мінск—Гомель, № 638 Мінск—Калінкавічы—Гомель. Яшчэ 28 красавіка ў раскладзе з’явіцца састаў № 693 Мінск—Полацк, а 1 мая — № 671/672 Мінск—Брэст—Мінск.

Прасцей на вясеннія святы будзе з’ездзіць і ў Расію. Краіны-суседкі звяжуць 54 дадатковыя цягнікі. Яны з’явяцца на найбольш запатрабаваных маршрутах, сярод якіх Брэст—Масква—Брэст, Мінск—Масква—Мінск, Брэст—Санкт-Пецярбург—Брэст і іншыя.

Акрамя таго, транзітам праз нашу краіну пройдуць дадатковыя саставы № 148/147 Калінінград—Масква—Калінінград і № 80/79 Калінінград—Санкт-Пецярбург—Калінінград.

— Пры неабходнасці колькасць дадатковых цягнікоў будзе павялічвацца, — зазначылі ў прэс-службе БЧ.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter