Задача значна спрасцілася
Штатны агляд ЛЭП звычайна займае шмат часу. Яны маюць вялікую працягласць, пры гэтым часта пралягаюць па цяжкадаступнай мясцовасці. Летам праблематычна ажыццявіць агляд участкаў ліній электраперадачы, якія праходзяць па балотах. Зімой сур'ёзную перашкоду ствараюць глыбокія гурбы.

Асабліва актуальна мець такія «цуда-машыны» там, дзе ёсць ветраўстаноўкі. А іх у нашай краіне ўжо пабудавана нямала. Велізарныя беласнежныя гіганты з часам старэюць і ламаюцца, і гэты працэс трэба адсочваць, каб iх своечасова рамантаваць. Дырэктар філіяла «Лідскія электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга» Віктар Жук задаволены ўкараненнем ноу-хау:
Читайте также
Эксперымент прызнаны ўдалым
Першая спроба выкарыстоўваць квадракоптар для агляду стану абсталявання электрасеткавых аб'ектаў была прадпрынята прадпрыемствам «Гроднаэнерга» ў верасні 2016-га. Ініцыятыва зыходзіла ад службы перспектыўнага развіцця прадпрыемства сумесна з Гродзенскімі электрычнымі сеткамі. Квадракоптар тады праляцеў над тэрыторыяй ПС 330 кВ «Гродна». З вышыні птушынага палёту было добра відаць стан парталаў, элементаў маланкааховы, ізалятараў падстанцыі. Стала відавочна, што эксперымент можа стаць удалай перспектывай на будучыню.
І быў першы робат-квадракоптар Phantom 4, абсталяваны фотакамерай. Яго «пілотам» стаў спецыяліст філіяла РУП «Гроднаэнерга» Аляксей Бярнацкі. А другі квадракоптар быў набыты для філіяла «Лідскія электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга». У першую чаргу яго пачалі выкарыстоўваць для вонкавых верхавых аглядаў стану лопасцяў і іншых элементаў ветракоў Навагрудскай ветраэлектрастанцыі, а таксама для верхавых аглядаў стану асобных участкаў ЛЭП.

Начальнік аддзела АСК філіяла «Лідскія электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга» Іосіф Варано быў першым, хто ўзяў у рукі новенькі квадракоптар:
— Перш за ўсё трэба было старанна даследаваць апарат і правільна ўсталяваць праграмнае забеспячэнне, увесці дакладныя параметры, каб можна было адправіць яго па зададзеным маршруце. Затым мы падалі дакументы на ўступленне ў федэрацыю беспілотнай авіяцыі. Спецыялісты правялі інструктаж, і зараз дрон актыўна ўкараняецца ў работу. Яго прымяненне дазваляе скараціць час маніторынгу, палягчае выяўленне дэфектаў і, як следства, зніжае рызыку ўзнікнення няштатных сітуацый. У цяперашні час праходзяць навучанне яшчэ два спецыялісты нашага філіяла. Калі раней на агляд аб'ектаў сыходзілі гадзіны, то цяпер лік ідзе на хвіліны.
У лютым гэтага года РУП «Гроднаэнерга» стала паўнапраўным членам Беларускай федэрацыі беспілотнай авіяцыі, якая сёння адстойвае інтарэсы ўладальнікаў дронаў у нашай краіне. Пяць работнікаў Гродзенскай энергасістэмы ўжо атрымалі адпаведныя правы пілотаў і пасведчанні на кіраванне квадракоптарамі. Гэта дасць магчымасць у бліжэйшай перспектыве перайсці ад эксперыментальных палётаў да рэгулярнага выкарыстання дронаў у паўсядзённай вытворчай дзейнасці.
Аб назапашаным вопыце прымянення беспілотных лятальных апаратаў гаварылася на рэспубліканскай нарадзе па павышэнні надзейнасці працы і развіццю электрычных сетак энергасістэмы краiны. З улікам вопыту РУП «Гроднаэнерга» прапанавана выкарыстоўваць беспілотныя лятальныя апараты ва ўсіх абласцях краіны.
kondratieva@sb.by