Вясна добрых спадзяванняў

Пакінуць пасля сябе добры след на зямлі — у гэтым сэнс жыцця 81-гадовага жыхара горада Шчучына Уладзіміра Іванавіча Глаза. Гэты нераўнадушны чалавек жыве ярка, насычана, цікава. Ягоны жыццёвы “скарб” вымяраецца не колькасцю матэрыяльных здабыткаў, а колькасцю зробленых добрых спраў.І вось чарговы цікавы праект. Уладзімір Іванавіч вырасціў 170 (!) саджанцаў грэцкага арэха ў падарунак землякам. Марыць, каб на тэрыторыях усіх дзіцячых садкоў, школ, дамоў-інтэрнатаў, бальніц, у парках і скверах зазелянелі прыгожыя дрэўцы, якія прыносяць шмат карысці здароўю чалавека. Саджанцы расціў са звычайных арэшкаў: спачатку ў цяпліцы, потым — на прысядзібным участку. Мужна змагаўся са шкоднікамі, якія намагаліся з’есці смачны парастак, паліваў, апрацоўваў, укладваў душу...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter