Вясельны год

Пасля трохдзённай вясельнай урачыстасці маладыя і іх сваякі ўключаліся ў так званы вясельны год, у аснове якога ляжаў усё той жа ўніверсальны прынцып народнай культуры: 0 — 3 — 9 — 40 дзён — 1 год і які патрабаваў абавязковага выканання цэлага шэрагу спецыфічных абрадавых дзеянняў.

Пасля трохдзённай вясельнай урачыстасці маладыя і іх сваякі ўключаліся ў так званы вясельны год, у аснове якога ляжаў усё той жа ўніверсальны прынцып народнай культуры: 0 — 3 — 9 — 40 дзён — 1 год і які патрабаваў абавязковага выканання цэлага шэрагу спецыфічных абрадавых дзеянняў.

На 9-ы дзень святкаваліся “пярэзвы”, “пірагі”. У хату да бацькоў нявесты прыязджалі маладыя і сваты — бацькі жаніха. Бацькі нявесты стараліся як мага лепш сустрэць дарагіх гасцей, сям’ю, у якой зараз будзе жыць іх дачка. Але першым чынам гэта было застолле для бацькоў маладых. Пакуль ішла само вяселле, ім трэба было ўважліва сачыць за ўсім, што адбывалася ў гэты час. І толькі праз тыдзень, трохі ачуняўшы ад падрыхтоўчай і ўласна вясельнай мітусні, яны маглі сустрэцца, сесці за адзін стол і абмеркаваць, наколькі ўдалай была святочная падзея.
З 9-га па 40-ы дзень для маладых працягваўся “мядовы месяц”. Цікавая назва была дадзена нашымі продкамі такому няпростаму перыяду ў жыцці маладых. Па-першае, мёд прыносяць вялікія працаўніцы — пчолы. Вось так і маладыя павінны былі папрацаваць, каб стварыць, выбудаваць новыя ўзаемаадносіны ў сям’і, якая жыве сваім укладам і парадкам, узаемаадносіны нявесткі і свёкра, свякрухі, залвіцы, дзевера, а таксама іншых сваякоў, якія маглі быць у гэтай сям’і. І, вядома жа, самае галоўнае, у гэты перыяд зараджаліся адносіны паміж маладымі людзьмі, якія, стаўшы мужам і жонкай, павінны былі разам прайсці вялікі жыццёвы шлях. Даволі рэдка можна сустрэць чалавека, які зараз з’есць шмат мёду. Вось так і ў жыцці “салодкія” любоўныя хвіліны будуць чаргавацца з сямейнымі буднямі, самае галоўнае — знайсці тое рацыянальнае “дазіраванне”, каб “сямейнага” мёду хапіла на доўгія гады.
Лічылася, што па заканчэнні першага вясельнага года нявестка павінна была падарыць сваёй радзіне першынца — прадаўжальніка роду.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter