Вясельны бум

У 2013-м у Пінску зарэгістравана вялікая колькасць шлюбаў

У 2013-м у Пінску зарэгістравана найбольшая колькасць шлюбаў за апошнія пяць гадоў.

Як паведамляе аддзел ЗАГС Пінскага гарвыканкама, раней пікавым лічыўся 2007 год, калі за 365 дзён у горадзе распісалася адразу 1258 пар. Паводле інфармацыі спецыялістаў, штогод колькасць вяселляў у палескай сталіцы ўзрастае, а ў мінулым снежні дасягнула 1300.

Цікава, што назіраецца рост колькасці шлюбаў з замежнымі грамадзянамі. Калі ў 2012 годзе іх было 52, то ў 2013-м — ужо 68. Новыя сем’і часцей за ўсё ствараюць з грамадзянамі Расіі і Украіны, Германіі, Грэцыі, Егіпта, Ізраіля, Іарданіі і Лівана. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter