Вясельнае застолле

Традыцыйны этыкет славянскіх народаў прадпісваў маладым устрымлівацца ад ужывання моцных напояў і ўвогуле ад любога харчавання за вясельным сталом. Шмат стагоддзяў існавала павер’е: калі ўстрымацца ад ежы на ўласным вяселлі, то ўсё жыццё будзеш жыць у дастатку. Часам здаралася, што маці жаніха і нявесты таксама нічога не елі на працягу ўсяго вяселля.

У тых жа выпадках, калі маладым дазвалялася хаця б крыху пакаштаваць застольных страваў, часцей за ўсё ім падавалі кашу ў глыбокай місе. Аднак есці кашу маладыя маглі толькі адной лыжкай. Калі ў паўсядзённым жыцці карыстацца чужой міскай або лыжкай катэгарычна забаранялася, то ў дадзеным выпадку сумеснае паяданне адной лыжкай сімвалізавала адзінства жаніха і нявесты на доўгія гады непадзельнага жыцця. На Палессі, калі нявеста захавала цнатлівасць, маладым гатавалі салодкую кашу, у адваротным выпадку — у кашу сыпалі шмат солі і перцу, каб заручаныя елі і плакалі. У некаторых рэгіёнах маладым падавалі хлеб з мёдам, яечню і крыху сыру.
Піць (ужываць моцныя спіртныя напоі) маладым забаранялася катэгарычна. Вясельнае застолле заканчвалася першай шлюбнай ноччу, нашы продкі выдатна ведалі, якім можа нарадзіцца дзіця, калі бацькі перад яго зачаццем будуць ужываць моцныя напоі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter