Вяселле ў гліняным горадзе. На фестывалі, што пройдзе на беларуска-літоўскім памежжы, можна будзе ўзяць у арэнду жаніха ці нявесту і навучыцца гуляць у басабол.

Самы буйны ў краінах Балтыкі фестываль музыкі, мастацтва і сяброўства еўрапейскай моладзі “Be2gether”, які адбудзецца 25—27 чэрвеня каля літоўскага замка Нарвілішкес і збярэ некалькі тысяч беларускіх меламанаў, прапаноўвае сваім гасцям шмат сюрпрызаў. Тут можна будзе навучыцца гуляць у басабол, зляпіць цэлы гліняны горад і нават... справіць вяселле, прычым без усялякай чаргі!

Самы буйны ў краінах Балтыкі фестываль музыкі, мастацтва і сяброўства еўрапейскай моладзі “Be2gether”, які адбудзецца 25—27 чэрвеня каля літоўскага замка Нарвілішкес і збярэ некалькі тысяч беларускіх меламанаў, прапаноўвае сваім гасцям шмат сюрпрызаў. Тут можна будзе навучыцца гуляць у басабол, зляпіць цэлы гліняны горад і нават... справіць вяселле, прычым без усялякай чаргі!

Усе закаханыя атрымаюць магчымасць даць адзін аднаму клятву ў незвычайных абставінах — на фестывальных лугах. Аўтары ідэі да масавага вяселля ставяцца сур’ёзна і ўпэўнены, што ўсе цырымоніі на “Be2gether” будуць не на жарт, а па-сапраўднаму. Таму ўсе жадаючыя ажаніцца на фестывалі павінны быць дарослымі і ведаць прозвішча, імя і імя па бацьку — свае і партнёра. Вясельныя абрады будуць праводзіцца прафесіяналамі. Яны будуць даваць маладым вэлюм і гальштук-“бабачку”, віншаваць пад прыгожую музыку і фатаграфаваць. Калі неабходна, вам дапамогуць нават знайсці або арандаваць жаніха ці нявесту(!) Кожная пара зможа выбраць залаты, сярэбраны або бронзавы вясельны набор. Прынамсі, на першым “Be2gether” шлюбнымі вузамі звязалі сябе больш за 50 пар. Тыя ж, хто прыедзе на фестываль па прамым назначэнні, гэта значыць за музыкай і творчымі ідэямі, стануць сведкамі выступлення шматлікіх цікавых артыстаў і ўдзельнікамі ўнікальных забаў, а таксама змогуць бавіць час у майстэрнях і вулічных кафэ. На спецыяльна агароджанай тэрыторыі з’явіцца арыгінальная мадэль фестывалю “Be2gether”, зробленая з гліны: замак Нарвілішкес, сцены, палатачны гарадок і, канешне ж, гледачы.

— Будуючы горад з гліны, мы хочам даказаць, што ў кожнага чалавека ёсць свой творчы патэнцыял, і калі мы аб’яднаемся, то зможам здзейсніць вялікую справу, — кажуць кіраўнікі праекта з аб’яднання Arts Forge.

Фестывальшчыкі змогуць убачыць і асабіста паўдзельнічаць у захапляльнай гульні басабол. Гэты новы від спартыўнага адпачынку на надзіманай валейбольнай пляцоўцы ўжо стаў сенсацыяй у Іспаніі і ЗША. Першы ў Літве, ды і ў Беларусі — мяжа ўсё ж! — турнір па басаболе адбудзецца на “Be2gether”. Для гульні выкарыстоўваюць спецыяльную валейбольную пляцоўку з надутымі трамплінамі па абодвух баках. Яны дапамагаюць проста і бяспечна выконваць розныя гімнастычныя трукі на вялікай вышыні і атрымліваць дадатковыя балы самым незвычайным чынам або проста весела праводзіць час. Рэферы тут выкарыстоўвае свісток, мікрафон, перкусію і дыджэйскі пульт, каб ператварыць гульню ў свята.

Тэатралы таксама не засумуюць. Скандальна вядомы эксперыментальны тэатр Гіціса Іванаўскаса на фестывальных лугах прэзентуе сюррэалістычны сусвет танга ў пастаноўцы “8 квадратных метраў”. Гэта ўмоўная прастора, у якой жывуць 6 розных чалавек, аб’яднаных халоднай падлогай і агульнай страсцю. Адзіная магчымасць выжыць у гэтым звар’яцелым свеце — танец. Са змроку на сцэну выйдзе Напалеон, а ў міражы па пляцоўцы прашпацыруе вавёрка, якае нясе велізарны арэх.

Тым часам...
Беларускія музыкі, запрошаныя на “Be2gether”, актыўна рыхтуюцца да будучых гастроляў. Саліст групы Open Space Віталік Матыеўскі ў тэлефоннай размове з карэспандэнтам “НГ” прыадкрыў таямніцу:

— Зараз мы больш за ўсё думаем аб музыцы, якімі фішкамі пачаставаць еўрапейскую публіку. Пра знешні выгляд пагутарым пазней. “Бітлоўскі” стыль нас вельмі задавальняе, нягледзячы на цёплае надвор’е, мы не збіраемся кардынальна мяняць вобраз. Шорты і плаўкі — не наш стыль.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter