У Мінску пакажуць адрэстаўраваную версію “ТэрмІнатара”

Вяртанне “Тэрмінатара”

У Мінску пакажуць адрэстаўраваную версію першага фільма пра чалавека-машыну
У Мінску пакажуць адрэстаўраваную версію першага фільма пра чалавека-машыну.



Зняты 31 год таму “Тэрмінатар” Джэймса Кэмерана нарабіў у свой час шмат шуму. Пры бюджэце ў 6,5 мільёна долараў праект зарабіў у пракаце 78 мільёнаў і стаў класікай навуковай кінафантастыкі. Праз сем гадоў Кэмеран зняў другую частку “Тэрмінатара”, якая заваявала чатыры прэміі “Оскар” і зарабіла ў пракаце ўжо 520 мільёнаў долараў. Арнольд Шварцэнэгер, якому дасталася галоўная роля ў фільмах, быў праслаўлены на ўвесь свет.

Сёлета на экраны кінатэатраў павінна выйсці ўжо пятая частка фільма “Тэрмінатар 5: Генезіс” — з удзелам не толькі Шварцэнэгера, але і такіх зорак, як Эмілія Кларк, Джэйсан Кларк, Дж. К. Сіманс. Напярэдадні прэм’еры новага фільма студыя Metro-Goldwyn-Mayer вырашыла паўтарыць пракат першага “Тэрмінатара” 1984 года. Адрэстаўраваную версію карціны, якую ўпершыню паказалі на 68-м Канскім кінафестывалі, плануюць прадэманстраваць больш чым у 20 краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі.

Новую версію старога “Тэрмінатара” можна будзе ўбачыць у мінскім кінатэтры “Масква” з 25 па 28 чэрвеня. Фільм пакажуць на мове арыгінала з рускімі субтытрамі.



Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter