В Большом театре репетируют знаменитый балет Петра Чайковского «Щелкунчик»

Вяртанне «Шчаўкунчыка»

bolshoibelarus.by
Беларускім гледачам спектакль «Шчаўкунчык» добра вядомы. Балет у пастаноўцы харэографа Валянціна Елізар'ева, дырыжора Аляксандра Анісімава і сцэнографа Яўгена Лысіка з'явіўся ў 1982 годзе. Апошні раз спектакль паказвалі ў 2013-м. І вось праз сем гадоў «Шчаўкунчык» зноў вяртаецца на сцэну Вялікага тэатра Беларусі. Рэанімаваць пастаноўку ўзяліся Валянцін Елізар'еў і Аляксандр Анісімаў. Прэс-служба тэатра паведамляе, што пачаліся першыя рэпетыцыі:

— Салістам балета каштоўныя ўрокі дае Людміла Бржазоўская, народная артыстка Беларусі, першая выканаўца ролі Машы. У балетных залах з маладымі артыстамі ў якасці рэпетытараў таксама працуюць знакамітыя майстры Таццяна Яршова, Ігар Артамонаў, Канстанцін Кузняцоў, Антон Краўчанка і іншыя.

У балеце Елізар'ева ў свой час бліскуча выступалі Людміла Бржазоўская, Юрый Траян, Таццяна Яршова, Аляксандр Мартынаў, Інэса Душкевіч, Кацярына Фадзеева, Ігар Артамонаў, Людміла Кудраўцава і многія іншыя. На вядучыя ролі ў новай пастаноўцы прызначылі Ірыну Яромкіну, Людмілу Хітрову, Людмілу Уланцаву, Арцёма Банькоўскага, Ягора Азаркевіча, Эвена Капітэна, Ігара Аношку, Юрыя Кавалёва, Канстанціна Героніка, Алега Яромкіна, Антона Краўчанку.

Мяркуецца, гледачы ўбачаць новага «Шчаўкунчыка» ў кастрычніку гэтага года.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter