«Лучшая Тоска своего времени». Мария Гулегина выступит в Минске впервые за 27 лет

Вяртанне опернай дзівы

Сольны канцэрт Марыі Гулегінай адбудзецца 1 лютага ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Менавіта на яго сцэне выпускніца Адэскай кансерваторыі пачынала ў 80-х гадах мінулага стагоддзя сваю творчую кар’еру. Ужо тады кожнае выступленне спявачкі было падзеяй. Яе выхаду чакалі ў спектаклях «Аіда», «Дон Карлас», «­Яўген Анегін», «Севільскі цырульнік». Хутка спявачка стала выступаць за мяжой. Дэбютавала ў «Ла Скала» ў спектаклі «Баль-маскарад» з удзелам Лучана Павароці і паступова заваявала ўсе самыя прэстыжныя оперныя пляцоўкі свету. Толькі на сцэне нью-ёркскага тэатра «Метраполітэн-опера» Марыя Гулегіна дала больш за 160 спектакляў.

bolshoibelarus.by

У рэпертуары спявачкі — партыі ў операх «Манон Леско», «Норма», «Турандот», «Набука», «Макбет», «Травіята», «Трубадур» і многіх іншых. Яе партнёрамі па сцэне, акрамя Лучана Павароці, былі Пласіда Дамінга, Леа Нучы, Рэната Брусон, Хасэ Кура і Сэмюэль Рэймі.

Артыстка валодае дзіўнай прыгажосці голасам, выдатнымі акцёрскімі здольнасцямі, а яшчэ моцным характарам. Чаго только ні здаралася са спявачкай, але яна ўсё трывала выносіла. Было ў яе жыцці, паведамляе bolshoibelarus.by, і страсенне мазгоў са зламанымі рэбрамі на «Макбеце», калі «ведзьмы» не ўтрымалі салістку, і запаленне лёгкіх на гастролях у Японіі падчас «Турандот», і падзенне дэкарацый замка на вакалістку ў фінале спектакля «Тоска» ў адным з тэатраў Іспаніі.

У сольным канцэрце на сцэне Вялікага тэатра Беларусі Марыя Гулегіна прадставіць праграму з оперных арый італьянскіх кампазітараў, якія асабліва атрымліваюцца ў спявачкі. Нездарма музычныя крытыкі называюць спявачку «лепшай Тоскай свайго часу» і «сапрана з вердзіеўскай музыкай ў крыві».

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter