Путешествие во времени можно совершить во дворце Румянцевых и Паскевичей благодаря выставке «Александр Артвей: возвращение в Гомель»

Вяртанне дадому

Сёння ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі адкрываецца ўнікальная выстава «Аляксандр Артвей: вяртанне ў Гомель». Аляксандр Артвей нарадзіўся ў Гомелі ў 1903 годзе. У горадзе над Сожам прайшлі яго дзяцінства і юнацтва. Аднак рэвалюцыйныя падзеі 1917—1919 гадоў карэнным чынам змянілі жыццё Аляксандра, паведамляе palacegomel.by. Не прыняўшы новай улады, ён разам з братам Сяргеем пакінуў Гомель. Нейкі час жыў у Бялградзе, Празе, Парыжы, пакуль у 1922-м не асеў на ўсё жыццё ў ЗША.
palacegomel.by


Аляксандр Артвей стаў мараком, пачаў займацца фатаграфіяй і не пакідаў думкі наведаць родны Гомель. У 1929 годзе яго мара здзейснілася. З той першай паездкі захавалася каля 20 фатаграфій Аляксандра. Усе здымкі прысвечаны яго дому і блізкім. У 1937-м Аляксандр зноў прыехаў на малую радзіму. На гэты раз Артвею хацелася захаваць аб родным Гомелі як мага больш успамінаў. Ён зрабіў каля 150 фатаграфій. Гэта ўнікальныя здымкі. У СССР у той час дзейнічаў цэлы шэраг адміністрацыйных мер, якія абмяжоўвалі свабодную фотаздымку. Таму сёння захавалася так мала відаў беларускіх даваенных гарадоў, у тым ліку Гомеля. У Аляксандра атрымалася нейкім чынам абысці гэтыя забароны.

Многія дзесяцігоддзі фотаздымкі Артвея былі схаваны ад вачэй беларусаў. Аднак два гады таму гісторыкі Яўген Малікаў і Юрый Панкоў даведаліся, што ў Філадэльфіі знаходзіцца архіў Аляксандра Артвея, і дамовіліся з нашчадкамі фатографа аб арганізацыі выставы на яго радзіме.

Выстава «Аляксандр Артвей: вяртанне ў Гомель» знаёміць гледачоў з сапраўды ўнікальнымі здымкамі. Тут можна ўбачыць, да прыкладу, як выглядалі Праабражэнская царква і царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, што не захаваліся да нашага часу, а таксама вуліцы Мінская і Могілкавая, якіх больш за 70 гадоў няма на планах горада. Для сучаснікаў гэта сапраўды выстава-адкрыццё. Наведаць экспазіцыю можна да 1 лістапада.
 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter