Главные театры страны готовятся к балам

Вяртанне да традыцый

Балі на тэрыторыі Беларусі праводзіліся яшчэ ў XVIII стагоддзі. Традыцыя захоўваецца і сёння. У прыватнасці, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета штогод, пачынаючы з 2009-га, арганізоўвае Вялікі навагодні баль з 13 на 14 студзеня. Не стане выключэннем і 2020 год. Падрыхтоўка да чарговага балю ўжо пачалася. Тыя, хто набыў білет на мерапрыемства і пажадаў прыняць удзел у першай танцавальнай праграме, урачыстым балі, штотыдзень наведваюць рэпетыцыі. Патанцаваць на балі, але ўжо ў іншых праграмах, змогуць і тыя госці, якія не былі на рэпетыцыях. Галоўнае, адпавядаць дрэс-коду. Пажадана, каб у жанчын былі бальныя або доўгія вячэрнія сукенкі, а ў мужчын — фракі, смокінгі або элегантныя касцюмы. Акрамя танцаў, гасцей чакаюць выступленні музычных калектываў, стылізаваныя пляцоўкі, фотазоны і, вядома, святочны канцэрт на галоўнай сцэне тэатра. Чым менавіта будуць здзіўляць наведвальнікаў балю, пакуль не раскрываецца. Але вядома, што тэмай свята стане кіно.


Да бальнай традыцыі далучаюцца і новыя ўдзельнікі. Так, у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы сёлета ўпершыню пройдзе Венскі баль. Продаж білетаў на мерапрыемства, якое адбудзецца 14 снежня, ужо распачаўся. Варта адзначыць, што баль задуманы як дабрачынны: 50% атрыманых сродкаў будуць накіраваны на падтрымку грамадскага аб’яднання «SOS — дзіцячыя вёскі Беларусь». Госці, набыўшы білеты, не толькі далучацца да добрай справы, але таксама атрымаюць магчымасць усю ноч танцаваць пад суправаджэнне музыкі Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра, паўдзельнічаць у салонных гульнях, паслухаць музычную праграму ў выкананні аркестра Купалаўскага тэатра. Бясплатна прыняць удзел у Венскім балі змогуць 20 пар дэбютантаў — маладых хлопцаў і дзяўчат бальны камітэт адабраў з больш як 200 удзельнікаў вочнага этапа кастынгу. Зараз дэбютанты актыўна рыхтуюцца да свята — па традыцыі менавіта іх танец павінен адкрыць Венскі баль.

mila@sb.by

Фота БЕЛТА.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter