Буратино возвращается на сцену Музыкального театра

Вяртанне Бураціна

Упершыню спектакль «Бураціна.by» у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры паказалі ў снежні 2003 года. Мюзікл у пастаноўцы Анастасіі Грыненкі выклікаў вялікую цікавасць у гледачоў. Ацаніў сучасную версію папулярнай гісторыі і аўтар музыкі, выдатны кампазітар, народны артыст Расіі Аляксей Рыбнікаў, які пабываў на адным з прэм’ерных паказаў:

— Стваральнікам мюзікла ўдалося захаваць «свет Бураціна». Спектакль вельмі моцны драматычна і не саступае ў музычным плане. Калі я ўбачыў у глядзельнай зале танцуючых малых, пачуў, як яны крычаць «Бу-ра-ці-на», то зразумеў: яшчэ адно пакаленне дзяцей бу­дзе расці з гэтай музыкай.

«Бурацiна.by» 2003 года.
musicaltheatre.by

У 2005 годзе на III Міжнародным тэатральным фестывалі «Залаты Віцязь» спектаклю быў прысуджаны галоўны прыз, што яшчэ раз пацвердзіла высокі прафесіяналізм стваральнікаў мюзікла. «Бураці­на.by» знаходзіўся ў рэпертуары Музычнага тэатра больш за 15 гадоў. Апошні паказ спектакля адбыўся 27 красавіка 2019 года. І вось нядаўна ў тэатры вырашылі: прыйшоў час вярнуць мюзікл, любімы дзецьмі і дарослымі.

Прэм’ера адноўленага спектакля адбудзецца ўжо ў гэтыя выхадныя — 12 і 13 лютага. Над вяртаннем мюзікла працавалі рэжысёр-пастаноўшчык і балетмайстар-пастаноўшчык заслужаная артыстка Беларусі Валянціна Пятліцкая, дырыжор-пастаноўшчык Мікалай Макарэвіч, мастак-пастаноўшчык Андрэй Меранкоў і іншыя. У новай пастаноўцы ўбачым заслужаных артыстаў Антона Заянчкоўскага, Віктара Цыркуновіча, Сяргея Жарава, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Дзяніса Нямцова, Наталлю Глух, Яўгена Ермакова і многіх іншых таленавітых акцёраў тэатра.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter