Начат сбор средств на приобретение книги Малевича

Вяртанне спадчыны

ulej.by

Кнігу Казіміра Малевіча «Бог не скинут. Искусство, церковь, фабрика», якая была выдадзена ў Віцебску ў 1922 ­го­дзе, плануюць вярнуць у абласны цэнтр, а менавіта ў Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва, які размяшчаецца ў будынку сусветна вядомага Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Цэнтр расказвае пра дзейнасць Марка Шагала, членаў творчага аб’яднання УНОВІС, іншых знакамітых віцебскіх мастакоў. Але, на жаль, дагэтуль не мае ў сваёй калекцыі ніводнай арыгінальнай кнігі іх аўтарства.

Калі ў прыватнай калекцыі было знойдзена віцебскае выданне кнігі «Бог не скинут. Искусство, церковь, фабрика», кіраўніцтва Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва зразумела: гэта шанец. Дырэктар Андрэй Духоўнікаў і эксперт Валерый Шышанаў сустрэліся з уладальнікам кнігі і пераканаліся, што выданне арыгінальнае. Засталося знайсці аднадумцаў, якія захочуць вярнуць кнігу ў Віцебск. Збор сродкаў на выданне ідзе на краўдфандынгавай платформе ulej.by. Спонсарам абяцаюць ад публічнай удзячнасці на сайце і ў сацсетках Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва да памятнай таблічкі. Калі неабходную суму 2,8 тысячы беларускіх рублёў атрымаецца сабраць, то 23 лютага, у дзень нараджэння Казіміра Малевіча, усе фундатары атрымаюць магчымасць сустрэцца ў Мінску, каб урачыста перадаць кнігу Віцебскаму цэнтру сучаснага мастацтва.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter