Вяртаецца «Вяйнянская крыніца»

У Магілёўскім раёне аднаўляе работу вядомы вытворца вады

У Магілёўскім раёне аднаўляе работу вядомы вытворца мінеральнай і пітной вады.

Некалі знакаміты і паспяховы завод «Вяйнянская крыніца» з 2012 года знаходзіўся ў працэдуры банкруцтва.

— У мінулым годзе было прынята рашэнне аб продажы ўсяго комплексу завода па цане найвышэйшай заяўкі, — гаворыць намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Наталля Куляшова. — У выніку з трох прэтэндэнтаў было абрана магілёўскае ТАА «СтройІнвестКантакт», з якім райвыканкам і заключыў дагавор куплі-продажу.

Потым было зарэгістравана новае прадпрыемства — ТАА «Завод безалкагольных напіткаў «Вяйнянская крыніца». Інвестар плануе ўкласці ў вытворчасць каля 5,7 мільярда рублёў і стварыць 50 працоўных месцаў. Чакаецца, што лінія па выпуску мінеральнай і пітной вады пачне працаваць ужо гэтай вясной.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter