«Вянок дружбы» сплецены!

У Бабруйску адбудзецца Мiжнародны фестываль народнага мастацтва

Мiжнародны фестываль народнага мастацтва ў Бабруйску сёлета збярэ рэкордную колькасць краiн-удзельнiц

Не ведаю, хто з’явiўся iнiцыятарам фестывалю, якi восьмы раз пройдзе ў статусе мiжнароднага. Ды гэта сёння не так прынцыпова, куды важней, што гэты культурны форум штогод пашырае свае межы, становiцца ўсё больш папулярным, з рэкорднай колькасцю краiн-удзельнiц – iх у гэтым годзе будзе адзiнаццаць.

— Чаму «Вянок дружбы» з кожным годам становiцца ўсё больш папулярным? – спытаўся я ў намеснiка аддзела культуры Бабруйскага гарвыканкама Iрыны Роскач.

— Напэўна, таму, што нам удаецца арганiзаваць мерапрыемства на самым высокiм узроўнi i падтрымлiваць трывалыя сяброўскiя сувязi з выканаўцамi з розных краiн. У падрыхтоўцы фэсту прымалi ўдзел гарадское кiраўнiцтва, прадстаўнiкi ўстаноў культуры. Гасцям мы традыцыйна аддаем лепшыя канцэртныя пляцоўкi, размяшчаем у самых камфартабельных гасцiнiцах... Ды i сам горад у час правядзення фестывалю выглядае прыгожа, ён непазнавальна змянiўся пасля нядаўнiх рэспублiканскiх «Дажынак», а гасцiннасць яго жыхароў заўсёды прыцягвае, — адказала яна.

— Раскажыце крыху пра непасрэдных удзельнiкаў мiжнароднага форуму.

— Для нас кожны госць – асаблiвы. Прыедуць самадзейныя калектывы з Украiны, Польшчы, Малдовы i Латвii, нашы сябры з Расii будуць прадстаўлены пяццю гарадамi. Бабруйчане таксама з задавальненнем пазнаёмяцца з выступленнямi балгарскiх i турэцкiх артыстаў.

Асобна сёння хацелася б спынiцца на тых, хто ўпершыню выступiць на бабруйскай сцэне. Гэта група «Авiндар», якая створана пры пасольстве Iрана ў Беларусi. Кiруе ёю Масуд Талебанi, iранец па паходжаннi. Ён вельмi адметная фiгура ў свеце народнага мастацтва i культуры: пiша музыку, цудоўны iнструменталiст. Сярод прадстаўленых майстрам твораў – курдскiя i персiдскiя мелодыi, а таксама беларускiя народныя песнi.

У бабруйчан абавязкова будзе магчымасць пазнаёмiцца i з творчасцю эстонскага «Сыпруса», армянскага «Мiкi», паўночнаасецiн-скага «Ванварнона».

Творчую нiзку таленавiтых выканаўцаў трэба дапоўнiць нашымi беларускiмi самадзейнымi артыстамi, якiя прыедуць з горада Мiнска i чатырох абласцей рэспублiкi.

— Ну а што з’явiцца адметнай рысай фестывалю? – пытаюся ў сваёй суразмоўцы.

— Адкрыццё свята народнай культуры адбудзецца на буйнейшай у горадзе «Бабруйск-Арэне» ў прысутнасцi шматлiкай публiкi: ужо зманцiравана сцэна, устаноўлены крэслы для гледачоў i ганаровых гасцей. Што датычыць вынiковага гала-канцэрта, то на iм выступяць усе калектывы — удзельнiкi фестывалю, свае лепшыя музычныя кампазiцыi прадставiць вакальна-iнструментальны ансамбль «Сябры».

Чакаецца прыезд у Бабруйск i iншых вядомых беларускiх эстрадных выканаўцаў, у тым лiку нашага земляка Руслана Аляхно. Урачыстае адкрыццё форуму народнай творчасцi будзе адзначана шэсцем яго ўдзельнiкаў па вулiцах горада. Для iх творчага спаборнiцтва, без сумненняў, будуць адда-дзены лепшыя канцэртныя пляцоўкi на плошчах Ленiна i Перамогi, каля гарадскога драмтэатра, парка культуры i адпачынку, цэнтральнай выставачнай залы. Увесь горад ператворыцца ў адну вялiкую яскравую канцэртную пляцоўку.

— Iрына Аляксандраўна, а што вы асабiста чакаеце ад народнага фестывалю?

— Найперш высокага ўзроўню выканаўчага майстэрства. Спадзяюся, што пройдзе шмат цiкавых сяброўскiх сустрэч. Калi мы аб’яднаемся нашым святам, будзе агульная карысць!

Фота: архiў «Р»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter