В столицу оперного искусства превратится Минск на следующей неделе

Вялікі тэатр калядуе

У нас стала добрай традыцыяй напрыканцы года прымаць мацнейшых оперных выканаўцаў свету. Прычым з кожным годам геаграфія ўдзельнікаў Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму і Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў пашыраецца.

bolshoibelarus.by

На оперным форуме, які пройдзе з 13 па 21 снежня, выступяць артысты з 21 краіны, а ў конкурсе вакалістаў прымуць удзел больш за тры сотні выканаўцаў з 26 краін. У цэлым на сцэне Вялікага тэатра будуць прадстаўлены 34 краіны. Для параўнання: дзевяць гадоў таму, у самым пачатку гісторыі форуму, у ім удзельнічалі ўсяго дзевяць краін. Гэта сведчыць пра прэстыж і высокі ўзровень арганізацыі беларускіх оперных праектаў.

Для тэатралаў падрыхтавалі насычаную і яркую праграму. Адкрые форум 13 снежня вясёлы спектакль у жанры оперы-буфа “Дон Паскуале” Гаэтаны Даніцэці ў пастаноўцы дырыжора Віктара Пласкіны. 15 снежня прыхільнікі опернага мастацтва пачуюць чароўнае сапрана адной з самых запатрабаваных оперных выканаўцаў сучаснасці Вольгі Перацяцька, за плячыма якой выступленні на сцэнах Венскай дзяржаўнай оперы, Op€era de Paris, Цюрыхскага опернага тэатра, Ла Скала ў Мілане, Каралеўскага тэатра ў Мадрыдзе, Вялікага тэатра Расіі і іншых вядучых оперных пляцовак свету. У Мінску Вольга прадставіць вялікую сольную праграму, якая ўключае творы Глінкі, Беліні, Расіні, Даніцэці, Вердзі і іншых кампазітараў.

У нядзелю, 16 снежня, у Вялікім тэатры дадуць оперу “Тоска” Джакома Пучыні. Партыю прыгажуні Флорыі выканае сербская дзіва Драгана Радаковіч, яе каханага — мастака Марыё — заслужаны артыст Расіі і народны артыст Татарстана Ахмед Агадзі. Яшчэ адзін шэдэўр Пучыні і адну з самых яркіх прэм’ер нашага Вялікага тэатра 2018 года — “Багему” ў пастаноўцы народнага артыста Расіі Аляксандра Ціцеля — пакажуць 17 снежня. Не абмінулі арганізатары форуму сваёй увагай і нашумелы спектакль “Саламея” Рыхарда Штраўса ў пастаноўцы Міхаіла Панджавідзэ. А завершыць форум 21 снежня гала-канцэрт, на які прыедуць выканаўцы з 15 краін, а таксама выступяць пераможцы Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў. Дырыжыраваць аркестрам у гэты вечар будзе народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter