На следующей неделе каналы Белтелерадиокомпании посвятят эфир празднику Светлого Христова Воскресения

Вялікдзень: Гiсторыя i сучаснасць

Каналы Белтэлерадыёкампанii напярэдаднi Светлага Хрыстова Уваскрасення, якое сёлета па календары праваслаўнай канфесii адзначаецца 2 мая, прапануюць вернiкам некалькi прамых трансляцый святочных набажэнстваў з беларускiх храмаў. Акрамя таго, тэлеканал «Беларусь 1» пакажа зварот да хрысцiян прадстаяцеля Беларускай праваслаўнай царквы мiтрапалiта Венiямiна i тэматычныя выпускi некаторых праектаў уласнай вытворчасцi.

Фарбаваныя курыныя яйкi — адзiн з традыцыйных элементаў святочнай трапезы на Вялiкдзень. Яны з’яўляюцца сiмвалам адраджэння жыцця.

Самае светлае свята

У нядзелю, 25 красавiка, праваслаўныя вернiкi таксама адзначаць свята Уваходу Гасподняга ў Ieрусалiм, асвяцiўшы ранiцай традыцыйны сiмвал гэтага дня — галiнкi вярбы. У 05:50 да вернiкаў у эфiры канала «Беларусь 1» звернецца мiтрапалiт Венiямiн, а ў 09:00 на «Беларусь 3» у прамой трансляцыi са Свята-Елiсавецiнскага жаночага манастыра будзе паказана святочнае богаслужэнне. Звярнiце ўвагу i на яшчэ адзiн цiкавы праект: перад пачаткам трансляцыi ў 08:50 сацыякультурны канал раскажа пра гiсторыю i традыцыi святкавання Вербнай нядзелi ў праекце «Размовы пра духоўнае».

На наступным тыднi госцем праграмы «Сэнс жыцця» на «Беларусь 1» стане лаўрэат прэмii «За духоўнае адраджэнне» протаiерэй Алег Абрамовiч. Выпуск можна паглядзець 1 мая ў 08:30. А вечарам таго ж дня ў 23:45 галоўны канал медыяхолдынга запрашае вернiкаў разам сустрэць Вялiкдзень i аб’яднацца ў малiтве падчас прамой трансляцыi святочнага богаслужэння з Мiнскага Свята-Духава кафедральнага сабора. Узначалiць сакральную службу мiтрапалiт Венiямiн.

Акрамя таго, святочным нядзельным ранкам (2 мая, пачатак у 06:05) Уладыка Венiямiн звернецца да тэлегледачоў са словам на Светлае Хрыстова Уваскрасенне. Паслухаць яго можна на «Беларусь 1». У сваю чаргу, канал «Беларусь 3» у 08:20 пакажа праграму «Размовы пра духоўнае», прысвечаную Вялiкадню. У 15:40 у гледачоў «Беларусь 1» будзе шанц паназiраць за жыццём Полацкага Спаса-Еўфрасiннеўскага жаночага манастыра вачыма яго iгуменнi Еўдакii ў праекце «Адзiн дзень».

Памяць сэрца

У панядзелак, 26 красавiка, не прапусцiце цiкавую прэ’меру на «Беларусь 3». Да 35-годдзя чарнобыльскай трагедыi самая культурная кнопка айчыннай тэлепрасторы пакажа месу Джузэпэ Вердзi «Рэквiем» у выкананнi сусветна вядомых беларускiх артыстаў оперы. Сам канцэрт пройдзе на сцэне Вялiкага тэатра Беларусi ў нядзелю.

«Рэквiем» — адна з самых вядомых работ iтальянскага кампазiтара Джузэпэ Вердзi, якую ён напiсаў пад уплывам шэрагу асабiстых трагедый, калi адзiн за адным на той свет сышлi блiзкiя яго сэрцу людзi. Цягам часу твор Вердзi знайшоў водгук па ўсiм свеце, стаўшы не толькi часткай рэпертуару шматлiкiх тэатраў, але i сiмвалам высокiх пачуццяў светлай памяцi i шчырага жалю.

Напярэдаднi 35-годдзя аварыi на Чарнобыльскай АЭС Вялiкi тэатр ушануе памяць ахвяр тых трагiчных падзей выкананнем «Рэквiема», у якiм прымуць удзел зоркi тэатральных пляцовак розных краiн: прыма Марыiнскага тэатра Кацярына Семянчук, уладальнiца шматлiкiх прэмiй, у тым лiку Гран-пры конкурсу BBC «Спявак свету» ў Кардыфе Надзея Кучар, салiст Гамбургскай оперы Аляксандр Рославец i беларускi тэнар з аўстрыйскага Graz Opera, пераможца «Апералii» Павел Пятроў. Для кожнага з салiстаў выкананне месы Вердзi на сцэне Вялiкага тэатра стане першым. За дырыжорскiм пультам — маэстра Дзмiтрый Мацвiенка.

Дарэчы, упершыню на сцэне Вялiкага тэатра «Рэквiем» быў выкананы ў 1994 годзе. Iнiцыятарамi яго з’яўлення сталi дырыжор Аляксандр Анiсiмаў i галоўны хормайстар Нiна Ламановiч. Народная артыстка Беларусi распавядае:

— Часта кажуць, што «Рэквiем» — 27-я опера Вердзi. I гэта сапраўды адзiн з самых генiяльных яго твораў. Сёлета жалобная iмша будзе гучаць у памяць аб трагедыi, якая адбылася ў Чарнобылi 35 гадоў таму. У 1994 годзе «Рэквiем» таксама гучаў у памяць аб загiнулых у той страшны для краiны дзень... Памятаю, калiсьцi мы спявалi яго ў велiзарным рымска-каталiцкiм саборы, Кардоўскай мячэцi, у Iспанii ў прысутнасцi кардыналаў. I пасля выканання да мяне падышоў англiчанiн, якi сказаў: «Я слухаў «Рэквiем» у самых розных краiнах. Але толькi цяпер зразумеў, для каго Вердзi пiсаў гэты твор — для беларусаў...» Тыя словы дагэтуль застаюцца ў маiм сэрцы. Без лiшняга пафасу скажу, што мы, беларусы, сапраўды спяваем «Рэквiем» па-iншаму, з унутраным запалам, эмацыянальна пранiкнёна, з гарачай малiтвай. Калi сяджу ў зале i слухаю, у мяне заўсёды мурашкi па скуры бягуць...

leonovich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter