Вялiкая сям’я…

Шосты год запар праходзiць на Мiншчыне конкурс «Лепшая сям’я», прысвечаны Мiжнароднаму дню сям’i.

Шосты год запар праходзiць на Мiншчыне конкурс «Лепшая сям’я», прысвечаны Мiжнароднаму дню сям’i. Сёлета мнагадзетныя сем’i вобласцi сабралiся ў Сенiцкiм цэнтры культуры Мiнскага раёна, каб вызначыць самых таленавiтых, творчых i актыўных.

Бадай, цяжэй за ўсiх прыйшлося журы на чале з намеснiкам старшынi Мiнскага аблвыканкома Леанiдам Крупцом. Каму аддаць перавагу? Сям’я Лiплянiных з Лагойскага раёна прадставiла мiнiяцюрны макет усёй сваёй гаспадаркi, пачынаючы з дома i заканчваючы парсюкамi i курамi, i... атрымала першы прыз у адной з намiнацый конкурсу —  «Умелыя рукi». Сям’я Герасiмавых з вёскi Гара Барысаўскага раёна лiтаральна за некалькi хвiлiн зманцiравала стылiзаваную частку свайго дома з франтонам i адным пакоем, дзе размясцiлiся фотаздымкi бацькоў i iх дзяцей, а таксама вынiкi сумеснай твор­часцi – вышыванкi, малюнкi i альманах сям’i з хвалюючай легендай пра ўзнiкненне прозвiшча i расказам пра сямейныя традыцыi. Усё гэта, дарэчы, як i танцы, песнi пад гiтару, дапамагло Герасiмавым узяць другое мес­ца ў конкурсе. А другакласнiца Лiза Герасiмава атрымала спецыяльны прыз за мастацкае афармленне стэнда. 

Перамагла ж у конкурсе сям’я Карнiевiч з Салiгорска. На трэцiм месцы Конышавы з Дзяржынскага раёна, якiя выхоўваюць сямёра дзяцей. Прызы сiмпатый атрымалi сем’i Сушкевiч з Уздзенскага раёна i Садоўскiх з Мядзельшчыны. А школьнiца Юля П’янова з Жодзiна была адзначана за лепшы кулiнарны шэдэўр – сямейны торт з крэмавым... БелАЗам. 

На здымку: Герасiмавы з Барысаўскага раёна атрымалi другое месца ў конкурсе «Лепшая сям’я». 

--------------------------------- 

Кстати

Вчера во всем мире отмечался День семьи, провозглашенный Генеральной Ассамблеей ООН.

В Беларуси 1 миллион 580 семей воспитывают несовершеннолетних детей, причем более 6 процентов семей – многодетные. 

Государственная поддержка семей с детьми заключается в льготах по оплате за учебники и детские сады, выдаче бесплатных лекарств для детей до трех лет и детского питания, надбавках к пособиям по безработице, материальной и другой помощи малообеспеченным семьям, а также выплате детских пособий, которых в республике насчитывается десять видов. 

Создание благоприятных социально-экономических условий для семей с детьми — приоритетное направление государственной социальной политики, отмечают в Министерстве труда и социальной защиты Республики Беларусь.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter