Вялікі шчупак

У доме Юрыя Місуны з Мядзеля было людна: сябры і родныя прыйшлі за сваім кавалкам 12-кілаграмовага шчупака, якога злавіў гаспадар.

— Днём, з гадзіны да двух, мы з таварышам рыбачылі на возеры Нарач, — расказвае Юрый Міхайлавіч. — Я прабурыў лунку і закінуў у яе «жыўца» — сярэдняга памеру акунька. Неўзабаве стала кляваць... Пацягнуў за леску і па вазе зразумеў: на кручку шчупак. Паспрабаваў яго выцягнуць. Дарэмна! Паклікаў сябра. Разам цягнулі паўгадзіны. І нічога не атрымалася...

Сябар пабег па дапамогу да рыбакоў. Але людзей на возеры было мала. Ды і далёка ўсе былі... Тады ён паехаў дамоў і прывёз пяшню. Ёй і прабурылі вялікую лунку і нарэшце выцягнулі рыбіну.

Дома «трафей» рассеклі на кавалкі і раздалі родным і сябрам.

Аляксандр СЯНЮЦЬ

НА ЗДЫМКУ: вось дык рыбіна!

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter