Вялікі дзякуй, “Каданс”!

Святкаванне Дня горада ў Самары не абышлося без выступлення артыстаў з беларускай суполкіЧаму цікава нам глядзець, як спяваюць, танцуюць прадстаўнікі іншых этнасаў? Бо культура — гэта душа народа, яго духоўная сутнасць і прыгажосць. Далучаючыся да чужых культурных традыцый, мы не проста духоўна ўзбагачаемся, але і пачынаем яшчэ лепш адчуваць сваё, роднае. І разумець: ігнаруючы мову, звычаі, культуру продкаў, мы вельмі шмат губляем, нават калі добра ўмеем спяваць чужыя песні. На такія развагі заахвоціў мяне Фестываль этнакультурных традыцый, які ладзіўся ў Парку культуры і адпачынку імя Юрыя Гагарына пад час Дня горада ў Самары.
Святкаванне Дня горада ў Самары не абышлося без выступлення артыстаў з беларускай суполкі

Вакальны гурт “Каданс” — лаўрэат фэсту народнай творчасці “Вянок дружбы”Чаму цікава нам глядзець, як спяваюць, танцуюць прадстаўнікі іншых этнасаў? Бо культура — гэта душа народа, яго духоўная сутнасць і прыгажосць. Далучаючыся да чужых культурных традыцый, мы не проста духоўна ўзбагачаемся, але і пачынаем яшчэ лепш адчуваць сваё, роднае. І разумець: ігнаруючы мову, звычаі, культуру продкаў, мы вельмі шмат губляем, нават калі добра ўмеем спяваць чужыя песні. На такія развагі заахвоціў мяне Фестываль этнакультурных традыцый, які ладзіўся ў Парку культуры і адпачынку імя Юрыя Гагарына пад час Дня горада ў Самары.
У парку працавала выстава-кірмаш майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных рамёстваў і промыслаў, можна было шмат усяго пабачыць: ад плеценых кошыкаў, прыгожых валёнак да розных страваў усіх народаў, прадстаўнікі якіх жывуць у шматнацыянальнай Самары. На фэсце дала канцэрт народная артыстка Расіі Кацярына Шаўрына, выступалі і фальклорныя гурты этнасуполак Самарскай вобласці і суседніх рэгіёнаў. Беларусаў прадстаўляў вакальны ансамбль “Каданс” Самарскай абласной грамадскай арганізацыі “Руска-Беларускае Братэрства 2000”, лаўрэат сёлетняга XI Міжнароднага фестывалю народнай творчасці “Вянок дружбы” ў Бабруйску.
Гледачы цёпла сустрэлі гурт беларусаў, бурна апладзіравалі, калі гучалі беларускія і рускія песні ў выкананні артыстак “Каданса”. Асабліва ж да душы самарцам прыйшлася песня пра бульбачку: нават “на біс” выконвалі. “Мы скарыстоўваем любую магчымасць, каб паказаць жыхарам, гасцям Самарскага рэгіёну багатую і самабытную культуру беларускага народа, — гаворыць кіраўніца суполкі Ірына Глуская. — І такім чынам актыўна сцвярджаем беларускую прысутнасць у Паволжы. У чарговы раз вельмі хораша зрабілі гэта ўдзельніцы беларускага вакальнага гурта “Каданс”. Вялікі дзякуй ім за гэта!”
Беларускія песні ў выкананні таленавітых дзяўчат з “Каданса” набываюць асаблівы каларыт. Пра тое, дарэчы, самарскім беларусам даводзілася чуць і ў Мінску, калі сёлета гурт выступаў на святочных імпрэзах з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі. А на Фестывалі этнакультурных традыцый беларускія песні слухаў і мэр Самары Дзмітрый Азараў, які наведаў Парк адпачынку, павіншаваў усіх з Днём горада. “У Самары жывуць людзі розных нацыянальнасцяў, і жывуць дружна, па-сапраўднаму брацкай сям’ёй. Гэта сапраўды велізарны наш здабытак”, — падкрэсліў ён.

Мікалай Бойка

На здымку:
Вакальны гурт “Каданс” — лаўрэат фэсту народнай творчасці “Вянок дружбы”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter