«Вы тут бегаеце, а тры народных пры лучыне вершы пiшуць…»

Як Андрэй Макаёнак жартаваў з сяброў i высокапастаўленых чыноўнiкаў

Андрэй Макаёнак не баяўся жартаваць з высокапастаўленых чыноўнiкаў i запрашаў сяброў смажыць шашлык на вуголлях ад свайго лецiшча

Аднойчы ў доме, дзе жылi работнiкi ЦК, нечакана знiкла святло. Вялiкiя начальнiкi паднялi вэрхал, нават мiлiцыя прыехала. Хутка знайшлi прычыну, адрамантавалi. Толькi ўсё сцiхла — зноў знiкае святло. Перапалох. Нечакана са сваёй кватэры выходзiць Андрэй Макаёнак i спакойна гаворыць: «Чаго вы тут бегаеце? Гэта я яго выключыў...» — «Што за жарты?» – пытаюць яго. Той у адказ: «А цi ведаеце вы, што на Нарачы тры народных пры лучынах вершы пiшуць?» Назаўтра на дачы Максiма Танка i другiх дзеячаў культуры з’явiлася святло. Макаёнак абяцаў яму вырашыць пытанне, i слова сваё стрымаў. Чаму менавiта такiм чынам? У гэтым быў увесь Макаёнак. Так атрымалася, што з яго неўмiручымi п’есамi знаёмы многiя. А вось якiм ён чалавекам быў? Сёння, у дзень, калi б Андрэю Ягоравiчу споўнiлася 90 гадоў, аб гэтым расказваюць тыя, хто яго добра ведаў.

Таццяна ШАМЯКIНА, доктар фiлалагiчных навук, прафесар, загадчыца кафедры беларускай лiтаратуры i культуры БДУ, дачка народнага пiсьменнiка Беларусi Iвана Шамякiна:

— Бацька пазнаёмiўся з Макаёнкам у лютым 1947 года, яшчэ да майго нараджэння. Я памятаю яго з сярэдзiны 50-х, калi мы жылi ў так званым пiсьменнiцкiм доме на вулiцы Карла Маркса. Андрэй Ягоравiч часта да нас заходзiў, любiў са мной, малой, гуляць, i я лiчылася як бы яго хроснай дачкой. Тады ж маладыя пiсьменнiкi толькi набылi аўтамабiлi «Пабеда». Здаралася, сябры, насадзiўшы поўныя машыны дзяцей, наладжвалi гонкi па шашы. Юнацкая няўрымслiвасць, задор жылi ў iх даволi доўга.

Па характары Шамякiн i Макаёнак былi ў многiм супрацьлеглыя. Мой бацька разважлiвы, памяркоўны, не любiў спрачацца, а калi i пярэчыў часам Макаёнку, дык толькi каб «распалiць» яго яшчэ больш. А Андрэй Ягоравiч быў гарачы, эмацыянальны, гаваркi. Любiў кампанii, дзе заўсёды быў завадатарам, на розных юбiлеях i вяселлях – абавязковым тамадой. Усiм, хто яго ведаў, запомнiлася выключная дасцiпнасць Макаёнка. Ён нiколi не гаварыў банальнасцi, заўсёды выказваў глыбокiя i арыгiнальныя думкi.

Яго п’есы – сапраўдная айчынная класiка, наша бясспрэчнае багацце – камедыёграф ён быў генiяльны. На працягу двух дзесяткаў гадоў яго ставiлi трыста тэатраў Савецкага Саюза i амаль усе вядучыя тэатры краiн Усходняй Еўропы. На жаль, пэўны час ён не мог знайсцi паразумення з некаторымi беларускiмi начальнiкамi. Таму ўсе яго п’есы адразу ставiлiся ў Маскве. Памятаю, як ён знаёмiў мяне з Алегам Табаковым, калi той спецыяльна прыязджаў у Мiнск. Андрэй Ягоравiч шмат расказваў пра артыстаў Маскоўскага тэатра сатыры, асаблiва цанiў Андрэя Мiронава, любiў паказваць, як той рухаецца, кiдае тыя цi iншыя рэплiкi. У драматурга гэта атрымлiвалася вель-
мi пераканаўча. I толькi дзякуючы Машэраву некаторыя п’есы з’явiлiся на сцэне Купалаўскага. Пётр Мiронавiч вельмi любiў Макаёнка i Шамякiна. Яны часта бывалi ў яго па запрашэннi, маглi самi зайсцi з нейкiмi просьбамi цi прапановамi. Машэраў не шкадаваў часу на пiсьменнiкаў, мог чатыры гадзiны з iмi размаўляць.

Некаторы час драматург рэдагаваў часопiс «Нёман», падняў яго на новы ўзровень, хутка ў некалькi разоў павялiчылася колькасць падпiшчыкаў. Ён уважлiва чытаў рукапiсы, уносiў праўкi. Але хутка яму ўсё абрыдла, i ён кiнуў гэту работу. Макаёнак лiчыў сябе вельмi лянiвым. Сапраўды, ён мог год не пiсаць, адмаўляўся i ад так званай пiсьменнiцкай падзёншчыны – дакладаў, выступленняў, рэцэнзiй. А потым садзiўся i за два тыднi пiсаў п’есу. Мне даводзiлася сустракацца з многiмi выдатнымi людзьмi, але скажу шчыра: не бачыла ў сваiм жыццi больш таленавiтага, такога своеасаблiвага чалавека, як Андрэй Макаёнак.

Николай ЧЕРГИНЕЦ, председатель Союза писателей Беларуси, друг Макаенка:

— С Андреем Егоровичем меня познакомил драматург Николай Матуковский. Наверное, мы были близки по характеру (оба любили пошутить), поэтому так сдружились. Часто вместе отмечали какие-то праздники. Помню такой случай. День рождения Макаенка. Звонок в дверь. Входит милиционер: «Вы Макаенок?» Андрей Егорович хоть и не был ни в чем не виноват, но руки у него задрожали, лицо покраснело. Он, волнуясь, сбивчиво отвечал на вопросы, представил паспорт. Через несколько минут опять звонок в дверь. Входит еще один милиционер, протягивает букет и подарок, в котором рулон туалетной бумаги с колбасой – по тем временам это большой дефицит. И только тогда Андрей Егорович понял, что это розыгрыш. Дело в том, что в тот день я был на дежурстве и не мог прийти в гости, поэтому «отправил» своих коллег. Позже этот номер мы экспромтом повторили на творческом вечере Макаенка в Купаловском театре. Андрей Егорович подыграл мне, публика была в восторге.

Он любил пошутить. Представьте: у человека сгорела дача. Другой бы с ума сходил от горя, а Макаенок и в такой ситуации все равно хохмил. Первым о беде узнал Иван Шамякин, дача которого была по соседству. Он и звонит другу, но чтобы того удар не хватил, начинает издалека: «Андрей, ты бы съездил на поселок, а то тут всякая молодежь ходит…» Макаенок отмахнулся. Через несколько минут он опять ему звонит: «Андрей, говорят, тут дачи поджигают…» Драматург: «С моей ничего не случится, у меня там родственник живет!» На третий раз Шамякин решил ему напрямую сказать: «Давай быстрее езжай, твоя дача горит!» Что он слышит в ответ? «А чего торопиться, если она уже горит?» Потом я ему звоню, чтобы высказать свое сочувствие, предлагаю встретиться. Он сразу соглашается: «Приезжай ко мне на дачу, шашлыки сделаем, пока угли от дома не остыли».

Несколько лет Макаенок был главным редактором журнала «Неман». Он лично читал почти все произведения, которые ему приносили, беспощадно критиковал. Доставалось и мне, тогда еще молодому писателю. Но критика его была доброй, он всегда высказывался в шуточной форме. На него невозможно было обидеться. Огромной похвалой для меня была фраза, произнесенная после его поездки в Москву: «Откуда у тебя право не дать мне заснуть?» Это означало, что в дороге он так увлекся моим детективом, что не сомкнул глаз.

Последний раз я видел Андрея Егоровича где-то за неделю до его смерти. Это было после 7 ноября. Со своим высокопоставленным коллегой возвращался домой. Видим, возле дома на Захарова стоит «Волга» Макаенка. Он только получил новую квартиру и как раз перевозил вещи. Андрей пригласил нас в гости. Мы отказывались, но он настоял. В комнатах был полный кавардак, расположились на балконе. Макаенок оступился и об ящик ударился ногой, «набитой» осколками времен войны. Он тогда только ойкнул. Никто и подумать не мог, чем это обернется. Вскоре, на день рождения Андрея, я узнал, что он находится в лечкомиссии – сердце прихватило. А еще через пару дней он умер. У него давно были проблемы с сосудами, тот удар об ящик усугубил их, что впоследствии и привело к беде.

Жаль, что такие люди рано уходят из жизни. У нас были дачи по соседству. Макаенок с Шамякиным любили встречаться, как они говорили, на Чергинце (мой дом располагался на горочке). У меня гостило много интересных людей. Иногда приезжала мать Юрия Гагарина, Анна Тимофеевна, со своей многочисленной семьей. Познакомил ее с друзьями-писателями. Интересные завязывались беседы. Сейчас мне очень не хватает этих замечательных людей. Сколько еще Макаенок не успел сделать…

Марыя ЗАХАРЭВIЧ, народная артыстка Беларусi:

— Макаёнак – цэлая эпоха ў беларускай драматургii i гiсторыi Купалаўскага тэатра. Там ставiлiся амаль усе яго п’есы. Гэта заўсёды была падзея. Усёй трупай чакалi чытак, бо ведалi, што гэта будзе цiкава i незабыўна. Андрэй Ягоравiч быў цудоўным акцёрам i рэжысёрам. Ён не проста чытаў нам свой твор, а iграў яго. Часта прысутнiчаў на рэпетыцыях. Яго заўвагi былi прафесiйныя i тактоўныя. Усе ведалi яго гарачы характар, але ў тэатры адзначалi i далiкатнасць Макаёнка. Калi ён хацеў нешта сказаць акцёру, ён падыходзiў да яго i шаптаў на вуха, каб нiхто не чуў.

Кожная прэм’ера спектакля па творах драматурга праходзiла, як свята. Пасля абавязкова застолле. Людзi, якiм пашчасцiла прымаць у iх удзел, дагэтуль узгадваюць шчодрасць Андрэя Ягоравiча.

Макаёнак па натуры быў змагар. Ён заўсёды адстойваў правы акцёраў, дамагаўся званняў для iх. Наогул, напачатку ў яго не ўсё ладзiлася ў тэатры. Некаторыя высокапастаўленыя асобы заўсёды знаходзiлi, да чаго прыдрацца ў яго творах: iм маглi не падабацца асобныя фразы, нават словы. «Пагарэльцаў», дзе я iграла, здавалi разоў шэсць, пакуль сам Машэраў не ўмяшаўся. Пасля гэты спектакль меў вялiкi поспех. Мы аб’ехалi з iм усю Беларусь, былi нават у Сiбiры. Якi душэўны прыём там арганiзоўвалi! Беларусы, якiя жылi далёка ад радзiмы, падыходзiлi да нас, абдымалi, i мы разам плакалi.

Шкада, што сёння Макаёнка ў нашым рэпертуары няма. Спектаклi па яго п’есах (дарэчы, i Крапiвы таксама) з невялiкiмi папраўкамi маглi бы быць актуальнымi i ў нашы днi. Калi Андрэя Ягоравiча не стала, тэатр асiрацеў. Але яго светлы вобраз жыве ў сэрцах акцёраў. Яго нiколi не забудуць.

На здымку: А. Я. МАКАЁНАК з жонкай.

Фота: архiў

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter