«Вузкае горлачка»

У чарзе на беларуска-польскай мяжы стаяць сотні велікагрузаў

У чарзе на беларуска-польскай гранiцы працягваюць стаяць сотні велікагрузаў.

З пачатку года транспартная інспекцыя і санітарна-каранцінны кантроль перадалi свае функцыі работнікам мытні. Меркавалася, што гэтыя новаўвядзенні дазволяць скараціць чэргі на гранiцы, аднак пакуль дальнабойшчыкам даводзіцца стаяць тут суткамі.

— Асноўныя прычыны чэргаў велікагрузных аўтамабіляў на беларуска-польскім участку гранiцы — агульнае павелічэнне грузапатоку і збоі ў новай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме мытных органаў, — каменціруе сітуацыю прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусi.

Сёння ўсе пункты пропуску працуюць ва ўзмоцненым рэжыме і забяспечваюць пропуск грузавых транспартных сродкаў па нормах, узгодненых з сумежным бокам: пункт пропуску «Брузгі» («Кузніца Беластоцкая») — не менш за 500 транспартных сродкаў, пункт пропуску «Бераставіца» («Баброўнікі») — не менш за 440.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter