Вучыць, лячыць і забаўляць

У 2014-м ў Гродне здадуць у эксплуатацыю нямала аб’ектаў

У 2014 годзе ў Гродне плануюць здаць у эксплуатацыю нямала буйных аб’ектаў.

Сродкі на гэта прадугледжаны ў бю-джэце Гродзенскай вобласці на 2014 год, якi прыняты 26 снежня на сесіі абласнога Савета дэпутатаў.

Так, напрыклад, у Гродне бюджэтныя грошы накіруюць на працяг рамонту філармоніі і гарадскога Дома культуры. На сродкі абласной інвестыцыйнай праграмы дабудуюць дзіцячы сад на 230 месцаў і школу на 1020 месцаў у мікрараёне Паўднёвы. Таксама ў наступным годзе плануюць увесці ў эксплуатацыю станцыю пералівання крыві, хірургічны корпус у дзіцячай бальніцы, скончыць рэканструкцыю лячэбных карпусоў з харчаблокам у інфекцыйнай бальніцы. Адным з прыярытэтных у сферы аховы здароўя бу-дзе будаўніцтва абласнога анкалагічнага цэнтра.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter