Вучоба пачуццю не перашкода

Грызці граніт навукі і кахаць — студэнты паспяваюць усё.

Грызці граніт навукі і кахаць — студэнты паспяваюць усё.

Гэты ліст даслала Тамара Віктараўна Мятліцкая, якая раней жыла ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці, а пасля чарнобыльскай аварыі — у Мінску.

“Хачу знайсці Міхаіла Мікалаевіча Гарманенку 1933 года нараджэння. Ён, як і я, родам з Хойніцкага раёна. Дзе Міхаіл цяпер, не ведаю. У 1951 годзе мы з Міхаілам вучыліся ў школе механізацыі сельскай гаспадаркі ў вёсцы Рудакоў нашага раёна на камбайнераў. У 1952 годзе Міхаіла прызвалі ў армію. Апошні раз мы сустрэліся, калі ён быў дома ў адпачынку. Шмат часу я нічога не ведаю пра сябра. Вельмі хачу пагаварыць з ім як з добрым чалавекам. Міхаіл, наколькі памятаю, быў менавіта такім, спадзяюся, што і застаўся”.

“Я часта слухаю праграму “Помні імя сваё”, перачытваю матэрыялы ў “Народнай газеце”. Яны мне вельмі падабаюцца, бо вы лечыце чалавечыя душы”, — чытаем у наступным лісце, які даслала Марыя Іванаўна Андрэева (дзявочае прозвішча Клімовіч) з Маладзечна. — Вельмі хачу даведацца пра лёс чалавека, з якім пазнаёмілася ў час вучобы ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме ў 1977—1978 гадах. Аднойчы я пайшла з дзяўчатамі ў кінатэатр “Мір”. Нашы месцы былі ў 13-м радзе. Побач селі два хлопцы, Коля і Саша. Мы пазнаёміліся, сталі сустракацца з Сашам Крупскім. У нас былі светлыя, чыстыя адносіны. Але хутка мяне накіравалі на практыку ў Магілёў. Саша мне дасылаў лісты, прысвячаў вершы, абяцаў прыехаць. Але потым мы страцілі сувязь, і я выйшла замуж за іншага. Саша нібыта паехаў на сваю радзіму, у Полацк. Вельмі хачу даведацца, як склаўся лёс Аляксандра Крупскага, ці шчаслівы ён”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter