Вучэнне — у свет

Фоторепортаж: как в Минске выбирали лучшего студента страны

Пераможца конкурсу «Лепшы студэнт года» ўбачыць краіны Cкандынавіі
У Мінску выбралі лепшага студэнта краіны. Цэлы год гэты ганаровы статус будзе насіць Дзмітрый Куксо з Полацкага дзяржуніверсітэта. Акрамя тытула, малады чалавек забраў галоўны прыз — пуцёўку па маршруце Талін — Хельсінкі —  Cтакгольм.


Пераможца рэспубліканскага конкурсу вучыцца на чацвёртым курсе фінансава-эканамічнага факультэта. Студэнт з сярэднім балам 9,45 ужо напісаў дзве навукова-даследчыя работы, мае дзевяць навуковых публікацый. Дзмітрый — дыпламант унутрывузаўскіх, рэспубліканскіх канферэнцый і конкурсаў. Але перамогу, упэўнены, заслужыў не толькі ён — уся яго згуртаваная каманда.

Акрамя інтэлектуальных конкурсаў, студэнты пелі, выконвалі народныя танцы.

«Мы доўга рыхтаваліся. Дапамагаў увесь універсітэт. Вялікі дзякуй кожнаму», — шчасліва ўсміхаецца тытулаваны студэнт. На пытанне, пра што ён марыць зараз, пасля конкурсу, Дзмітрый адказвае коратка — адпачыць бы. Але дадае: «Калі-небудзь потым. Наперадзе яшчэ шмат планаў».

Будучы лагапед з ГрДУ Вераніка КАЖАНЕЎСКАЯ заняла другое месца.

«Ве-ра-ні-ка!» — тым часам выкрыкваюць у зале. Група падтрымкі гэтай удзельніцы не сунімаецца ні на хвіліну. Хлопцы невыказна рады — іх аднакурсніца заняла другое месца. «Хвалявалася, як і ўсе, — Вераніка Кажанеўская, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, ненадоўга адцягваецца ад віншаванняў. — Побач бацькі, сябры, выкладчыкі — падтрымліваць з Гродна прыехалі больш за 60 чалавек. Як тут разгубіцца!»

Цэлы год Дзмітрый КУКСО будзе насіць ганаровае званне лепшага студэнта краіны.

Дзяўчына — будучы лагапед. Але і спявае, і танцуе, і на інструментах іграе. Такую рознабаковасць Святлана Кастрыца, дэкан педагагічнага факультэта, тлумачыць проста: «У нашых студэнтаў ёсць усе магчымасці, каб стаць паспяховымі. І галоўнае, у любых пачынаннях заўсёды дапаможа залаты выкладчыцкі склад».

Падтрымаць юнакоў і дзяўчат прыйшлі зоркі нашай эстрады.

Замыкае тройку лідараў Андрэй Андрук. Студэнт другога курса факультэта радыётэхнікі і электронікі БДУІР уразіў усіх сваім творчым нумарам. Яго тэатральны эцюд пра каханне зала і члены журы глядзелі як зачараваныя. «Перад конкурсам трохі выбіўся з каляіны — не мог знайсці касцюм. Ужо падумаў, сапернікі пастараліся, — жартуе ён. — Але ўсё абышлося».

Рабяты доўга рыхтаваліся, каб паказаць цудоўныя нумары.

Усе ўдзельнікі стараліся здзівіць членаў журы.

Свайго лідара выбіралі і карыстальнікі інтэрнэту. Лепшым у гэтай намінацыі стаў Кірыл Дрозд, які вучыцца на другім курсе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Балець за хлопца на фінал прыйшлі дзясяткі курсантаў. І Кірыл не падвёў – бліскуча выступіў і ў інтэлектуальных, і ў творчых нумарах.

У краіне вызначаны лепшыя з лепшых студэнтаў

Арганізатарам штогадовага конкурсу выступае БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскага студэнцкага савета саюза моладзі.

ypopko@bk.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Автор фото: Сергей ЛОЗЮК
Загрузка...
Новости