Возраст огня — вечность

«Толстый литературный журнал» — это особый вариант существования литературы. Сегодня такие издания что у нас, что в России, Украине переживают сложные времена...
«Толстый литературный журнал» — это особый вариант существования литературы. Сегодня такие издания что у нас, что в России, Украине переживают сложные времена. Была эпоха миллионных тиражей, не в последнюю очередь возникавших благодаря тому, что в журналах можно было прочитать и «крамольные» произведения, не проходившие цензуру в государственных издательствах. А нынче толстые литературные журналы должны выдерживать конкуренцию и с книжным изобилием, и с существованием сетературы... И сами потихоньку перебираются в Интернет. Не исчезнут ли они в своем исконном виде? Поэт Микола Метлицкий, главный редактор журнала «Полымя», старейшего белорусского издания, которому недавно исполнилось 85 лет, уверен:

— Яны не могуць знiкнуць. Асаблiва гэта тычыцца беларускiх часопiсаў. Новая беларуская лiтаратура якраз на падыходзе. Лiтаратура, якая будзе з’яўляцца духоўным пасылам суверэннай дзяржавы. Няхай нам гавораць, што ў нас няма высокiх гор, няма каштоўных запасаў выкапняў... Але ў нас ёсць духоўнае багацце. У нашым часопiсе за год друкуецца больш за сто аўтараў. Сёння нельга сказаць, што лiтаратуру ствараюць адны фiлолагi. Сярод тых, хто пiша, ёсць урачы, следчыя, iнжынеры.

— Так что же, литература перестает быть профессией?

— А кiм быў Антон Паўлавiч Чэхаў? Медыкам. Што такое прафесiяналiзм у лiтаратуры? Быў выпадак, чалавек стаў пiсьменнiкам, толькi калi яго пасадзiлi ў даўгавую яму. Узнiкае ж аднекуль наша творчая моладзь. Мала што бiяграфiя паэта ўмяшчаецца ў пяць радкоў... Галоўнае, ён усведамляе за сабой тысячагадовую гiсторыю свайго народа. Па даследваннях ЮНЭСКА Быкаў некалькi гадоў запар быў сярод самых чытаемых пiсьменнiкаў свету. Хiба пасля гэтага можна казаць, што беларуская лiтаратура нецiкавая? I трэба ўсведамляць, што мы цiкавыя ў гэтым свеце толькi тым, чым адрознiваемся. Сваёй беларускасцю. Хiба мы адкрыем новыя хоку? Гэта ўжо зрабiлi японцы.

— Сильно ли изменился ваш журнал за 85 лет?

— Уявiм той час, калi ён засноўваўся... Купале i Коласу ўсяго па сорак гадоў... Купала яшчэ не стаў народным паэтам. Колас яшчэ не апублiкаваў сваю сусветна вядомую «Новую зямлю». Шмат маладых талентаў, шмат надзей... Гэта быў жывы, бурлiвы лiтаратурны працэс. Назва «Полымя» для мяне сiмвалiзуе тое, што нацыя хацела свайго духоўнага азарэння...

— Но некоторое время журнал назывался «Полымя рэвалюцыi».

— Часопiс перажыў усё, што перажыў народ. Першым рэдактарам быў прызначаны цудоўны пiсьменнiк Платон Галавач. Праз год ён быў адхiлены з гэтай пасады па палiтычных матывах — ён жа нават дэманстратыўна з партыi выйшаў... Галавача расстралялi... Увогуле многiя з супрацоўнiкаў «Полымя» былi рэпрэсаваныя. I мы, iх пераемнiкi, павiнны задумвацца: дзеля чаго былi гэтыя ахвяры? За праўдзiвае беларускае слова наша творчая iнтэлiгенцыя заплацiла вялiкую цану. Пасля Галавача на пасаду рэдактара «Полымя» прыйшоў Мiхась Лынькоў. Гэта былi страшныя, таталiтарныя гады... Я сваiмi вачыма бачыў «самаданос» Лынькова — калi яго не выбралi народным дэпутатам, ён напiсаў пакаяльнае пiсьмо ў ЦК... Але, думаю, беларускую лiтаратуру ў часопiсе ён абаранiў. Да прыкладу, у даваенныя гады ў «Полымi» былi надрукаваныя ўсе творы Кузьмы Чорнага. Сённяшнiя маладыя не задумваюцца пра тыя цяжкасцi, якiя давялося перажыць iх папярэднiкам. Думаюць, што ўсё, што яны нi накрэмзаюць, ужо ёсць лiтаратура. А Салжанiцын сказаў: «Самовыражение — это еще не литература».

— Вас не устраивает состояние сегодняшнего литературного процесса?

— Лiтаратура належыць цi вечнасцi, цi сённяшняму дню. Нехта шукае вядомасцi цяпер i сёння, заклiкае да самых нiзкiх пачуццяў, «iдзе на бульвар». Iншы думае пра вечнасць, як думаў Iван Мележ. Стварае «Людзей на балоце». Я неяк размаўляў з жонкай Мележа, Лiдзiяй Якаўлеўнай, i яна сказала мне, палешуку, што насамрэч палешукi не такiя, якiмi iх апiсаў Мележ. Ён прыўзняў iх, узвысiў... I я патлумачыў: «Ён не пра палешукоў думаў, ён думаў пра народ... Таму даў яму вялiкiя рысы».

— Сегодняшний тираж журнала — 3.600... Как «Полымя» собирается привлекать читателя?

— Мы стараемся наблiзiць наш часопiс да чытача. Увялi новую рубрыку «Школьныя далягляды», дзе на прыкладах расказваем школьнiкам пра ўсе лiтаратурныя жанры. На жаль, у праграме па лiтаратуры няма адчування гiстарызму i сучаснасцi. Калi сённяшнi школьнiк чытае: «Бо я мужык, дурны мужык...» — ён гэтага без кантэксту не ўспрымае. Праграма павiнна падзяляцца на дзве часткi: гiстарычную, у якой класiка, i сучасную, дзе можна даць тое, што наблiжана да ўспрыняцця сучасных дзяцей.

— Не однажды приходилось слышать о том, что утрачивается школа литературного редактирования. Теперь любой, заплатив деньги, может издаться так, как он хочет. Иногда молодые авторы вообще не признают «насилия» над своими текстами...

— «Полымя» нiколi не губляла планку рэдагавання. У нас працуюць квалiфiкаваныя фiлолагi. Часопiс адказвае за тое, што ён падае чытачу. Сёння — час, калi чалавек можа сказаць усё. Але трэба, каб гэта было сказана густоўна, пiсьмена, таленавiта. Мы супрацоўнiчаем з Беларускiм дзяржаўным архiвам лiтаратуры i мастацтва i нядаўна з яго дапамогай надрукавалi пiсьмо Веры Харужай да Мiхася Лынькова. Харужая вельмi падрабязна разглядае апавяданне Лынькова, надрукаванае ў газеце «Праўда» у гады вайны, крытыкуе яго за iдэалагiзм, параўноўвае з iншымi творамi пiсьменнiка... Мяне ўразiла такая ўвага да мастацкага слова з боку грамадскай дзяячкi. I мы настройваем маладых на разуменне, што лiтаратура — гэта сур’ёзная праца. Выхоўваем у iх гiстарычнае бачанне... Iначай ёсць небяспека, што яны размiнуцца з Беларуссю.

Фото Александра РУЖЕЧКА, "СБ".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter