Востраў прыгажунь

«Міс Беларусь-98» паедзе на конкурс «Місіс Сусвет-2013»

Пераможца першага нацыянальнага конкурсу  Святлана Крук прадставіць Беларусь на конкурсе «Місіс Сусвет-2013».

Шоу пройдзе з 4-га па 12 жніўня на востраве Аруба (Карыбы).

Зараз канкурсантка рыхтуецца да мерапрыемства, па ўмовах якога ўдзельніца павінна быць замужам і можа мець дзяцей. Святлана ў шлюбе ўжо больш за 10 гадоў. У яе два сыны. Працуе ў сферы адукацыі і фэшн-індустрыі, займаецца дабрачыннасцю.

Уборы для Святланы будзе шыць беларускі дызайнер Юлія Латушкіна.

— Мне трэба будзе вырабіць дзве сукенкі: адну — у нацыянальным стылi, а другую — для фінальнага выхаду. Асноўнае пажаданне Святланы — каб яны былі маляўнічымі і сцэнічнымі, — гаворыць мадэльер, якая ўжо не раз стварала ўборы для падобных конкурсаў. Сярод яе заказчыц — прыгажуні Беларусі, Расіі і Польшчы.

Конкурс «Місіс Сусвет» аналагічны шоу «Міс Свету» і «Міс Сусвет». У мінулым годзе на міжнародным форуме Беларусь прадставіла Наталля Трафімава. Яна атрымала тытул «Місіс Дружба» і стала нацыянальным дырэктарам конкурсу «Місіс Сусвет Беларусь», а таксама дамаглася права правядзення міжнароднага конкурсу «Місіс Еўропа-2012» у Мінску.

У Святланы Крук багаты вопыт удзелу ў міжнародных конкурсах. Яна была фіналісткай конкурсу «Міс Еўропа-99», удзельніцай «Міс Свету-2000», заваявала тытул «Missis Beauty Millenium International-2012».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter