Восеньскія матывы

У Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi адкрылася выстава графiкi i аўтарскiх тканiн Маўгажаты Дмiтрук. Гэты сумесны праект музея з Польскiм інстытутам праходзiць у Мiнску ў рамках штогадовай акцыi “Восень з польскай культурай”.

Творы мастачкi тры гады таму ўжо былi прадстаўлены на выставе “Варшаўская графiка ў Мiнску”. Сёння яе тонкая лiрычная графiка, як i раней, звернута да кожнага з нас. Некаторыя мастацтвазнаўцы адзначаюць, што яе творы хоць i не пазбаўлены самаiронii, але праз iх вiдаць простае жаданне  пазнаць свет i перадаць яго вобразы людзям. Лiтаграфii i аўтарскiя тканiны цёпла i проста расказваюць пра самыя звычайныя моманты чалавечага жыцця.
Маўгажата Дмiтрук родам з Беласточчыны. У 1993 годзе пачала вучобу на факультэце графiкi Беларускай акадэмii мастацтваў, а працягнула яе ў Варшаўскай акадэмii выяўленчага мастацтва. Атрымала дыплом з адзнакай. Сёння працуе там на кафедры станковай графiкi. Калi лiчыць з 1999 года, у Маўгажаты Дмiтрук адбылося 28 персанальных i больш за 50 групавых выстаў у Польшчы i за мяжой.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter