Восень жыцця ў яркіх фарбах

Актрыса Рэгіна Дамброўская ў свае семдзясят з хвосцікам дасць фору маладым.

Актрыса Рэгіна Дамброўская ў свае семдзясят з хвосцікам дасць фору маладым — яна актыўна іграе ў кіно, вядзе рубрыку ў ранішнім шоу і здымаецца ў рэкламе. Назваць яе пажылым чалавекам проста не паварочваецца язык.

Мінчанка Людміла Бражнік хутка разменіць восьмы дзясятак, але на лавачцы каля дома не сядзіць. Бабуля ходзіць на курсы англійскай мовы, серфіць вечарамі па інтэрнэце і катаецца на горных лыжах, а яе знаёмы Віталь Кахно, таксама пенсіянер, між іншым, ліхачыць па горах на снаўбордзе. А вы кажаце: восень жыцця…

Станіславу Лукоць у пасёлку Сапоцкін называюць не інакш як “наша даўгавечніца”: сёлета ёй споўнілася 100 гадоў. Станіслава Іосіфаўна толькі аджартоўваецца: “Я ў самым росквіце сіл!” Праскоўя Савалевіч з вёскі Дарашэвічы адсвяткавала яшчэ больш шыкоўную дату — 107 гадоў. Магчыма, вучоным мужам варта пагутарыць менавіта з гэтымі бабулямі, калі яны хочуць распрацаваць эліксір даўгалецця.

Актыўная, з запалам, заўсёды на пазітыве — менавіта такой павінна быць старасць. А як інакш? У Беларусі, паводле дадзеных на ліпень мінулага года, 557 чалавек дасягнулі ўзросту ста і больш гадоў. 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?