Дожди не за горами: мы вместе со специалистами проверили готовность минских ливневок

Восень зазірнула ў калодзеж

Што такое восень? Гэта працяглыя дажджы i апалае лiсце. У тандэме яны могуць стварыць на гарадскiх вулiцах сур’ёзныя праблемы, справакаваць падтапленнi. Уладзiмiр Кухараў, старшыня Мiнгарвыканкама, акрэслiваючы на нядаўняй аператыўнай нарадзе задачы, выкананню якiх трэба надаць асаблiвую ўвагу, даручыў старанна праверыць лiўневую каналiзацыю сталiцы. Карэспандэнт «Р» адправiлася ў ДП «Рамаўтадар Першамайскага раёна г. Мiнска», каб даведацца, як у горадзе забяспечваецца бесперабойная праца лiўневай каналiзацыi.

Месцы магчымых падтапленняў трымаюць пад кантролем.

Вада пад кантролем

Пры моцных ападках да затаплення схiльныя найбольш нiзкiя месцы — з законам фiзiкi, якi прымушае ваду iмкнуцца туды, нiчога не зробiш. Усе яны вядомыя i адзначаныя ў плане рэагавання на надзвычайныя сiтуацыi «Пасейдон».

— На тэрыторыi нашага абслугоўвання такiх участкаў сем, —
падлiчыў Андрэй Гаравы, галоўны iнжынер Рамаўтадара Першамайскага раёна. — Гэта скрыжаваннi Лагойскага тракта i вулiцы Калiноўскага, Кнорына — Калiноўскага, Шафарнянскай — Русiянава, участкi на вулiцах Бялiнскага, Чарнышэўскага, Панамарова, Астрашыцкай. Пры вялiкiх ападках лiўневая каналiзацыя там часам не спраўляецца з плынню. I гэта не яе вiна: праектавалася лiўнёўка, калi шчыльнасць забудовы была меншая.

На ўчастку бягучага рамонту дарожных пакрыццяў Рамаўтадара ёсць група, якая падтрымлiвае ў належным стане аб’екты лiўневай каналiзацыi — дожджапрыёмныя i назiральныя калодзежы, калектары да метра ў дыяметры, а таксама рэагуе на звароты грамадзян. Як толькi пачынаецца лiвень цi не спыняецца працяглы дождж, дзяжурная брыгада трымае пад кантролем месцы магчымых падтапленняў. Пры iх узнiкненнi ў залежнасцi ад складанасцi сiтуацыi рабочыя або чысцяць рашоткi дожджа-прыёмнiкаў, або адпампоўваюць ваду, або з дапамогай тэхнiкi разганяюць яе, каб размеркаваць аб’ём вады памiж блiжэйшымi дожджапрыёмнiкамi, памяншаючы тым самым нагрузку на адзiн.

А наогул, за лiўнёўкай патрэбен нагляд круглы год: летам — з-за дажджоў, увосень — з-за апалай лiстоты, зiмой i вясной — з-за наледзi на рашотках дожджапрыёмных калодзежаў, пры змываннi ў адлiгу саляна-пясчанай сумесi, смецця. Пастаянна ўзнiкае неабходнасць у рамонце: з-за прасядання глебы, падмываў, разбурэння цэментнай абмазкi, старога мура.

— На балансе нашага Рамаўтадара 6493 назiральныя i 3129 дожджапрыёмных калодзежаў, 190 279 метраў труб, якiя iх звязваюць, — распавядае Павел Урбан, майстар па лiўневай каналiзацыi. — Уся сiстэма дзелiцца на 22 маршруты, якiя мы адпрацоўваем штомесяц: прамываем засмечванне, выяўляем i рамантуем устараняем паломкі: у дзень чысцiм каля 20—30 назiральных калодзежаў i дожджапрыёмнiкаў, устаноўкай гiдрадынамiчнай ачысткi прамываем 200—300 метраў труб. Пры неабходнасцi, калi дзесьцi сабралася занадта шмат пяску, заказваем глеяадсмоктвальнік.

Сістэма падзелена на 22 маршруты, кожны праходзяць штомесяц.

Прамыюць i пачысцяць

Работы па прафiлактыцы падтапленняў праводзяцца на вулiцы Усiхсвяцкай, тут працуе аварыйна-аднаўленчае падраздзяленне. Спачатку па праезнай частцы праходзiць трактар са шчоткай для павярхоўнай ачысткi рашотак дожджапрыёмнiкаў-калодзежаў — яна змятае апалае лiсце, якое можа забiць адтулiны ў рашотках. Затым ацэньваюць стан астатнiх аб’ектаў. Слесары аварыйна-аднаўленчых работ Уладзiмiр Ковель i Юрый Малашкевiч здымаюць люк з назiральнага калодзежа i рашотку з блiжэйшага дожджапрыёмнiка. Заглядваю ў яго i не знаходжу нiчога цікавага: бетонная яма з метр глыбiнёй i ўхiлам у бок калодзежа. На дне цiха ляжаць некалькi жоўтых лiсцiкаў.

— Мы праводзiм увесь комплекс работ, якiя патрабуе лiўневая каналiзацыя, ад прыбiрання да рамонту. Абыходзiм усю сетку на маршруце, ускрываем дожджапрыёмнiкi, назiральныя калодзежы. Калi выяўляем засмечванне, прыбiраем яго, — каменцiруе Павел Урбан. — Цяпер тут працуе каналапрамывальная машына для гiдрадынамiчнай ачысткi лiўневай каналiзацыi. У назiральны калодзеж апускаецца шланг, якi заканчваецца фарсункай. Шланг «даязджае» да дожджапрыёмнiка i напорам вады вымывае адтуль смецце, якое сыходзiць па калектары. Тое, што застаецца ў камеры дожджапрыёмнiка, прыбiраецца ўручную. Галоўнае — захаваць максiмальную прапускную здольнасць трубы.

А вось заглядваць у назiральны калодзеж страшнавата. Далёка ўнiзе вiдаць дно бетоннай «шклянкi», дзесьцi ў цемры паблiсквае вада. Рабочыя спускаюцца туды, калi засмечванне занадта вялiкае, прычым перш абавязкова правяраюць калодзеж газааналiзатарам — на глыбiнi могуць сабрацца атрутныя газы.

— З дожджапрыёмнiкаў вада паступае ў назiральныя калодзежы, якiя злучаны трубамi большага дыяметра, сцякае ў буйны калектар, праходзiць пад шматлiкiмi вулiцамi i нарэшце паступае на ачышчальныя збудаваннi сажалкi-рэгулятара, — малюе Павел Урбан складаны падземны шлях дажджавых, адталых i iншых вод.

Каб на мiнскiх вулiцах было суха, пад зямлёй пракладзена амаль дзве тысячы кiламетраў сетак лiўневай каналiзацыi, i iх працягласць пастаянна павялiчваецца.

nevmer@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Фото: Виталий ПИВОВАРЧИК