Што цікавага вырасцілі жыхары нашай краіны на сваіх прысядзібных участках?

Восень цудаў свету

Агароды аддаюць вяскоўцам і дачнікам свой апошні ў гэтым сезоне ўраджай. Што цікавага вырасцілі жыхары нашай краіны на сваіх прысядзібных участках?

Жоўты кавун


Да кавуноў, якія растуць у нашых шыротах, мы, бадай што, ужо прывыклі. Але сям’я Асмалоўскіх з вёскі Балешын Клімавіцкага раёна і тут знайшла чым здзівіць. Надзея Міхайлаўна і Аляксандр Пятровіч ужо тры гады вырошчваюць кавуны жоўтага колеру.

— Знешне яны выглядаюць як звычайныя — зялёныя, паласатыя, — распавядае гаспадыня. — Але калі разрэзаць, мякаць унутры не чырвоная, а ярка-жоўтая, як у апельсіна.

Акрамя таго, у гэтых кавуноў вельмі тонкая скура і менш зярнят. Яны салодкія і далікатныя, добра наталяюць смагу. 

Фота Таццяны ПАДЛIПСКАЙ- ГРЫШАЕВАЙ

Жоўтых «паласацікаў» Надзея Міхайлаўна ўбачыла ў спецыяльным агракаталогу, які прыходзіць да яе на вёску прама з Мінску. Заказала насенне, першы ўраджай спадабаўся, і пайшло-паехала.

Разам з кавунамі непрывычнага колеру гаспадыня садзіць і звычайныя. Прычым, удакладняе, не прарошчвае, а проста торкае зярняты ў зямлю. Сее густа, потым, калі трэба, прарэджвае. І ніякай хіміі: падкормлівае толькі попелам ды конскім гноем. 

Гэтай восенню на сваім агародзе Асмалоўскія сабралі каля 120 кавуноў: палова з іх — з чырвонай мякаццю, а палова — з жоўтай. 

Эксперыментавала з бахчавымі і суседка, пазычала насенне, але нічога не атрымалася.

— Мабыць, умовы не тыя, — тлумачыць Надзея Міхайлаўна. — Кавунам трэба пясок і сонца. А ў нас якраз пагорак.

Наогул жа яны з мужам апрацоўваюць больш за гектар зямлі. Тут і бульба, і збожжавыя, і гарбузы. Гаспадарка вялікая і не толькі для сябе. Ёсць яшчэ чацвёра дзяцей, пяць унукаў і праўнучка. А нядаўна выйшла замуж дачка і высветлілася, што зяцю надта даспадобы дыні. Так што ў наступным годзе Асмалоўскія пашыраць асартымент гародніны. 

Усім агуркам агурок


— Мы з ім шмат фатаграфаваліся. А вось унучка малая, якой 4 гады, забаялася — сказала, што гэта змяя, — смяецца Міхаіл Іванавіч Краўчанка з Жодзіна.

Індыйскі агурок, які вырасцілі гэтай восенню ў іх сям’і, і праўда падобны на ўдава. Даўжынёй ён 1,78 метра, заважыў 3,8 кілаграма. Пры гэтым выгнуўся ў тры пагібелі — мяняў напрамак развіцця кожны раз, сустрэўшы перашкоду.

Зялёнага монстра гадавалі на тры гарады. Свацця, што жыве ў Барысаве, купіла там два пачкі насення. Адзін аддала ў Жодзіна жонцы Міхаіла Іванавіча, другі пакінула сабе. Жодзінцы вырасцілі на акне ў гаршчках расаду. А паколькі свая дача далёка, яе аддалі затым у Асіповічы жончынай сястры. 

Фота Лiлii IСКРЫ

Яна высадзіла гуркі ў зямлю, прычым узышлі ўсе пяць. Завязь з’яўлялася — адвальвалася, з’яўлялася — адвальвалася… А потым — раз, і за два тыдні як на дражджах вымахаў першы. Затым — іншыя. 

— А ў маёй жонкі Ганны Якаўлеўны якраз 1 верасня дзень нараджэння, — гаворыць Краўчанка. — Вось з Асіповічаў адзін экзэмпляр ёй на свята і даставілі.

Пакаштавалі. Аказалася, па смаку не адрозніваецца ад звычайнага нашага агурка. А вось па колеры больш кабачок нагадвае.

Дзеці потым у інтэрнэце паглядзелі, што за агурок такі індыйскі. Высветлілася: стаў вядомы даўно, у 1472 годзе, пасля выхаду ў свет кнігі Афанасія Нікіціна «Хаджэнне за тры моры». Расце сапраўды вельмі хутка, па 8—10 сантыметраў у суткі, і ўжываецца ў ежу ў самых розных відах.

Кажуць, гуркі гэтыя разводзіў у сябе на падмаскоўнай дачы маршал Сямён Будзённы. Кожную раніцу з лінейкай у руках выходзіў у сад, мераў і задаволена ўсміхаўся ў вусы.

— І што самае цікавае: у барысаўскай свацці, якая ўсю гэтую кашу заварыла, ні адзін індыйскі агурок з пяці не ўзышоў, — разводзіць рукамі Міхаіл Іванавіч.

Гэта ж ты, Сямёнавіч


Гэткай бульбы Ганна Уладзіміраўна Самаль з вёскі Зарачанская пад Маладзечна не бачыла за ўсё сваё жыццё. А ўжо ж 77 гадоў, дзякуй Богу, размяняла, усяго пабачыла.

Паехала яна дапамагчы знаёмаму ў Пісараўшчыну, ў яго 20 сотак бульбы. Пачалі капаць і дзівяцца: на палавіне поля бульба нармальная, вялікая, круглая, а на другой — пакручаная, з дзіўнымі нарастамі розных форм. І сабачкі тут, і вавёрачкі… Урэшце трапілі на такі караняплод, што праца надоўга стала.

— Адна бульбіна, а на ёй яшчэ сем зраслося, — дзівіцца Ганна Уладзіміраўна. — На чалавечка падобная. Галава як ёсць — вочы, вушы, рот, нос такі тоўсты, нават лысіна. Я кажу гаспадару: «Сямёнавіч, гэта ж ты!» 

Фота Аляксея ПЛАТКО

Шэдэўр прыроды жыхарка Зарачанскай прыхапіла з сабой. Два тыдні на стале дома праляжаў, усе цікавіліся. Думала вясной пасадзіць, паглядзець, што з яго вырасце. Але потым завітала ў госці сяброўка, сказала на Кіпр адпачываць едзе. Ёй і дасталася бульбіна як прэзент у дарогу. 

Дарэчы, праз колькі дзён пасля гэтага патэлефанавалі з раённай прыродаахоўчай інспекцыі. Убачылі ў мясцовай газеце фота і таксама хацелі нешта з караняплодам гэтым зрабіць. Ды ўжо позна было.

Дык што ж за поле такое анамальнае ў таго знаёмага? 

— Магчыма, проста вільгаці зашмат было, ці ён там гною багата накідаў, — выказвае здагадкі Уладзіміраўна. — А можа, позна ўбіралі. Мы ўжо сваю даўно выкапалі, а ў яго яшчэ кветкі былі, нават у замаразкі… 

Шарамбей і баравікі 


— Я, калі ў лес у грыбы іду, старыя ці чарвівыя не выкідваю, а прыношу дадому, — тлумачыць ваенны пенсіянер з Віцебска Пётр Аляксандравіч Шарамбей.

Далей тэхналогія такая: тое, што не пойдзе ў суп ці на патэльню, замочваецца на два тыдні у місцы, а потым гэтая каша выліваецца на дачы пад бярозкамі. 

Як вынік — наступнай восенню можна збіраць ураджай баравікоў. Прычым будуць яны ўсе як на падбор — прыгожыя і нечарвівыя. Дзесяць гадоў практыкі таму гарантыя.

Фота Антона СЦЕПАНIШЧАВА

Гэтай восенню Пётр Аляксандравіч зрэзаў дванаццаць штук — вялікіх, з галаву чалавека. Праўда, пакаштаваць самому толкам не ўдалося:

— Журналістам раздаў. Яны як прыскочылі, як пачалі фатаграфаваць… Я кажу: бярыце, смажце, частуйцеся.

Сам Шарамбей вялікі аматар ціхага палявання. Выбіраецца ў лес не надта каб часта, але мэтанакіравана і сур’ёзна. Звычайна разы тры за сезон: першы раз — па баравікі, другі — па падасінавікі, трэці — па апёнкі. 

Машына, кажа, у яго да гэтай справы дужа прыдатная — «Жыгулі» восьмай мадэлі. Там, дзе іншыя ўжо стаяць, ён лёгка праязджае да самага гушчару. Трохлітровікаў па 20 за сезон нарыхтоўвае. Прычым большасць з іх аддае — дзецям ці проста добрым людзям.


Блицопрос в тему

А что интересного выросло у вас?


Михаил БОРЕЙША, глава фермерского хозяйства «Росток Плюс»:

— В этом году у нас выросло аж 500 тонн яблок. Сад наш молодой — начали посадку яблонь в 2005 году, а закончили в 2010-м, так что нынешние результаты хорошие. Поначалу-то было всего несколько яблочек. Теперь у нас 3 сорта ранних, 2 сорта осенних и 6 сортов для хранения. Не так давно посадили американский сорт «Хани Крисп». Этой осенью у нас только пара таких яблок. Интересны тем, что хранятся долго и ими, как мячиком, об стенку бить можно. Говорят, правда, что даже надкусить их трудно. Посмотрим, поэкспериментируем. 

Алла ЧАМАТА, садовод-любитель:

— Год подарил мне много-много ежевики, малины и клубники. Малину сейчас я обирала каждые две недели. Максимальный сбор был 30—35 литров, ежевики — 30, клубники — 60 литров. Уже 5 лет каждую осень делаю ягодные запасы на зиму: замораживаю, сушу. 

Людмила ГОНЧАРОВА, ученый секретарь ботанического сада НАН Беларуси:

— Осенью у нас цветут только хризантемы. Здесь их более 300 видов и сортов. Но сейчас были морозы, и они уже ушли в зимовку. В начале ноября мы проводили тематический праздник «Алиса в стране орхидей»: в закрытой оранжерее показали редкие виды этого цветка. В целом же год был по суммарному тепловому режиму выше обычного уровня, поэтому все растения уходили в стадию цветения на две недели раньше, чем обычно. А теперь ботанический сад вместо цветов украшают свадьбы. У них нет сезонов. 

Татьяна КОШКИНА, санитар:

— Прошлой осенью дети жаловались, что мало морковки и бураков посадила. В этом году подсуетилась и всех удивила. Если раньше всего один мешок свеклы выращивала, то в этом году 5 мешков по 20 килограммов получилось, морковки 80 килограммов. Собрали мы овощи поздно — не знали, куда девать. Да и сейчас не знаем. Вон уже мешок бураков и морковки отдала соседке. Остальное, видно, будем есть каждый день. Морковка по-корейски вещь питательная и вкусная.

Вера ДИКУН, пенсионерка:

— Второй год подряд выращиваю большие и маленькие перцы. Осенью с четырьмя внуками собираем урожай и начинается: засолить, сушить, замариновать, сделать аджику и, конечно, борщи да щи с ними приготовить. Перцы дети просто срывают и съедают на месте. Внучке отдала один куст, в городских условиях выращивает. Но там острый перец чили — его уже просто так не сорвешь и не съешь.


Уладзімір СТАТКЕВІЧ

protaskin@mail.ru 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter