В октябре коммунальные службы наведут порядок почти на 3 тысячах гектаров дворовых территорий

Восень — работ восем

У мінскіх дварах па суботах зараз шмат людзей. Яны прыбіраюць лістоту, фарбуюць кантэйнеры для збору смецця і лаўкі, рамантуюць дзіцячыя пляцоўкі і высаджваюць новыя дрэвы. Прыгажосць наводзяць спецыялісты камунальных службаў і жыхары найбліжэйшых дамоў. У горадзе праходзіць месячнік па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі.
За месяц у Мінску высадзяць больш за 11 тысяч кустоў і дрэў.
Фота ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».

Спіс мерапрыемстваў шырокі — ад уборкі дваровых тэрыторый, гарышчаў і скляпоў да фарбавання агароджы кантэйнерных пляцовак. За месяц у горадзе трэба навесці парадак амаль на трох тысячах гектараў дваровых тэрыторый, ачысціць амаль 1800 гарышчаў і скляпоў, высадзіць больш за 11 тысяч кустоў і дрэў. А яшчэ адрамантаваць тысячы адзінак дзіцячага абсталявання для гульняў і сотні кантэйнераў для збору смецця. Працоўныя планы на кастрычнік раскрывае Кіра Кандрацьева, галоўны спецыяліст аддзела па добраўпарадкаванні і санітарным утрыманні жылфонду ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка». І ўдакладняе: зараз асноўны клопат — уборка апалай лістоты. Хоць у спісе работ яшчэ — рамонт малых архітэктурных формаў, праезнай часткі ў дварах, аднаўленне газонаў. Камунальнікі разам з супрацоўнікамі ДАІ правяраюць выкананне правіл паркоўкі аўтатранспарту ў дварах, а з супрацоўнікамі прадпрыемства «Фаўна горада» — правілы ўтрымання і выгулу хатніх жывёл. Пройдуць таксама сумесныя акцыі з УП «Экарэс» і БелВТІ па зборы старой бытавой тэхнікі. І так цэлы месяц. 

Дарэчы, два тыдні кастрычніка атрымаліся даволі выніковымі. Ужо прыбрана больш за тысячу гектараў дваровай тэрыторыі, ачышчана 690 скляпоў і гарышчаў, адрамантавана 982 адзінкі дзіцячага гульнявога абсталявання. 

Алена КАБАНАВА.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter