Большой театр Беларуси порадует в начале сентября сразу двумя премьерами

Восень прэм’ер

Чэргі ў гардэроб, кава ў антракце, кветкі артыстам… Не перадаць словамі, як глядач засумаваў за гэтыя некалькі месяцаў па жывой тэатральнай атмасферы! Не можа не радаваць, што ў новым сезоне ўсё больш тэатраў вяртаец­ца да афлайн-фармату. Прычым вельмі эфектна. Да прыкладу, Вялікі тэатр Беларусі парадуе ў пачатку верасня адразу дзвюма прэм’ерамі.

bolshoibelarus.by

Адкрые сезон 8 і 9 верасня балет на музыку Эдварда Грыга «Пер Гюнт». У аснову сюжэта пакладзена драматычная паэма Генрыка Ібсена, створаная ў 1867 годзе. Сёння яна лічыцца класікай нарвежскай і сусветнай літаратуры, аднак у свой час была прынята даволі негатыўна — персанажы фальклору ў п’есе прадстаўлены пачварнымі і зласлівымі істотамі, а сяляне — жорсткімі і грубымі людзьмі. Ханс Крысціян Андэрсен, напрыклад, назваў твор цалкам бессэнсоўным. З гадамі адбылася пераацэнка п’есы. І гэтаму ў немалой ступені спрыяла музыка Эдварда Грыга, напісаная па просьбе Ібсена да пастаноўкі «Пер Гюнт».

У нашым тэатры балет ішоў з 1966 па 1978 год. І вось «Пер Гюнт» зноў вяртаецца на беларускую сцэну.

— Актуалізацыя п’есы Генрыка Ібсена стала нашай галоўнай задачай, — расказвае балетмайстар-пастаноўшчык Сяргей Мікель. — Мы хацелі б, каб глядач убачыў у танцы, сюжэце, сэнсавым напаўненні, касцюмах, сцэнаграфіі рысы нашага часу. Адна з асноўных тэм балета — праблема самавызначэння і рэалізацыі чалавека, пошуку жыццёвага шляху. Шлях Пера Гюнта ста­віць перад кожным з нас асноўнае пытанне: аб нашым месцы і сэнсе знаходжання ў свеце.

Другім вераснёўскім падарункам гледачу, паведамляе bolshoibelarus.by, стане прэм’ера оперы «Вілісы. Фатум» Джакама Пучыні. Яе ўпершыню ставяць у Вялікім тэатры Бела­русі — спектакль мы ўбачым ужо 11 ­верасня. Вядома, што гэта першая опера Джакама Пучыні. Ён яе напісаў для конкурсу, аб’яўленага ў 1883 годзе адным з міланскіх тэатраў. Вось толькі да спаборніцтва работу Пучыні, невядома чаму, так і не дапусцілі. Аднак ужо ў хуткім часе яна была пастаўлена на італьянскай сцэне.

У Вялікім тэатры Беларусі ставіць оперу заслужаная артыстка Аксана Волкава — гэта яе першая работа ў якасці рэжысёра:

— Каб выбраць оперу для пастаноўкі, пераслухала вялікую колькасць рознага музычнага матэрыялу. Але менавіта гэта зачапіла прыгажосцю і эмацыянальнасцю. Ды і сутыкненне светаў — рэальнага і эфемернага — вельмі добрая глеба для тэатральнай сцэны.

Грошы плаціць не трэба

Вялікі тэатр Беларусі праводзіць дабрачынную акцыю і запрашае людзей з абмежаванымі магчымасцямі, шматдзетныя сем’і, дзяцей-сірот, медыцынскіх работнікаў, педагогаў, навучэнцаў дзіцячых музычных школ наведаць у верасні на бясплатнай аснове оперныя спектаклі «Багема» (10.09), «Тоска» (14.09), «Лятучая мыш» (17.09), «Кармэн» (21.09), «Вяселле Фігаро» (23.09).

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter