«Восень» пачынаецца ў кастрычнiку

Мiжнародны   фестываль   мастацтваў пашырае   сваю   музычную    палiтру

Мiжнародны   фестываль   мастацтваў пашырае   сваю   музычную    палiтру

«Сёлета «Беларуская музычная восень» заявiла свае правы на жоўты кастрычнiк i збянтэжаны лiстапад. Аднак гарачынi, свежасцi i ўзнёсласцi не страцiла. Фестываль будзе насычаны музычнымi адкрыццямi, вядомымi i невядомымi iмёнамi — так заклiкаюць на свята афiшы. I гэта не перабольшванне», — сцвярджае мастацкi кiраўнiк Белдзяржфiлармонii Юрый Гiльдзюк. Усяго запланавана амаль трыццаць канцэртаў.

35-я «восень» сапраўды пачнецца на месяц раней – 22 кастрычнiка. Адна з прычын – супадзенне з кiнафестывалем «Лiстапад». Апошнiя гады канец восенi, у дрозненне ад iншых месяцаў,  быў перанасычаны культурнымi падзеямi. Таму i вырашылi раздзялiць два фестывалi. Але ж галоўная прычына пераносу свята ў iншым. Музыканты легендарнага Дзяржаўнага акадэмiчнага сiмфанiчнага аркестра Расii iмя Я. Святланава нарэшце пагадзiлiся завiтаць у Мiнск. У сваiм насычаным графiку яны знайшлi толькi адзiн дзень – 22 кастрычнiка. Такiм чынам, «святланаўскi» аркестр дасць старт фестывалю. Дарэчы, яго салiст – сусветна вядомы пiянiст Дзянiс Мацуеў – едзе транзiтам з Вiльнюса ў Кiеў, спы-нiцца ў Мiнску ўсяго на некалькi гадзiн.

Але гэта будзе толькi пачатак тых сюрпрызаў, якiя падрыхтавалi арганiзатары «восенi». Праз дзень на вялiкую фiларманiчную сцэну выйдуць яе гаспадары – Дзяржаўны акадэмiчны сiмфанiчны аркестр Рэспублiкi Беларусь. Маэстра Аляксандр Анiсiмаў заўсёды вызначаўся неардынарным падыходам да справы. У гэтым годзе ён збiраецца здзiвiць публiку дзвюма прэм’ерамi. У Мiнску ўпершыню будзе выканана «Лiрычная сiмфонiя» А. фон Цамлiнскага. Таксама ўпершыню беларускi аркестр сыграе «Жыццё героя» Р. Штраўса. Але гэта не адзiны канцэрт калектыву ў рамках фестывалю. Аркестр выступiць з польскiм дырыжорам Чэславам Грабоўскiм, а таксама з салiстамi Валгаградскага дзяр-жаўнага тэатра «Царыцынская опера». Наогул расiйскiх калектываў у гэтым годзе бу-дзе як нiколi шмат.

Адразу ў некалькiх праграмах задзейнiчаны i Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублiкi Беларусь. У апошнi час калектыў пад кiраўнiцтвам Пятра Вандзiлоўскага часцей выступае за мяжой, чым у Беларусi. Не так даўно музыканты пабывалi ў Швейцарыi, Германii, Харватыi i Нарвегii. Таму сустрэча з беларускiмi слухачамi чакаецца вельмi цёплай. У год свайго саракагоддзя аркестр падрыхтаваў незвычайную праграму.

Пералiчваць усе канцэрты фестывалю не мае сэнсу. Кожны з iх па-свойму ары-гiнальны i цiкавы. Адзначым толькi, што па традыцыi ў рамках свята пройдзе некалькi юбiлеяў: 20-годдзе Дзяржаўнага камернага хору Рэспублiкi Беларусь, 55-годдзе спявачкi Надзеi Мiкулiч i iнш. У праграму «восенi» таксама ўключа-на закрыццё V Маладзёжных Дэльфiйскiх гульняў.

— Адметнасць сёлетняй «Беларускай музычнай восенi» –  фестываль ахопiць усю краiну. Яго ўдзельнiкi будуць даваць канцэрты не толькi на вялiкiх пляцоўках, але i ў аграгарадках. Прыемна, што ў гэтым годзе амаль у тры разы павялiчылася фiнансаванне фестывалю.  Гэта дало магчымасць пашырыць музычную палiтру «восенi», — адзначыў генеральны дырэктар Белдзяржфiлармонii Аляксандр Гарбар.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter