Вось яны – Пінкавічы, вось гэты дом...

СПЯШАЙЦЕСЯ з паэтам стрэцца…» — пісаў Максім Танк у сваім вершы «Ля помніка Якубу Коласу». І гэты год — добрая нагода перачытаць творы класіка, паўдзельнічаць ва ўрачыстасцях у яго гонар. А яны адбываюцца па ўсёй краіне. Так, заўтра ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна пасля капітальнага рамонту і рэканструкцыі адкрываецца Літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа. Ён, дарэчы, стаіць насупраць вуліцы, якая таксама названа ў гонар Песняра.

На Піншчыне, у Мінску, па ўсёй краіне ладзяцца цікавыя імпрэзы ў гонар Песняра

СПЯШАЙЦЕСЯ з паэтам стрэцца…» — пісаў Максім Танк у сваім вершы «Ля помніка Якубу Коласу». І гэты год — добрая нагода перачытаць творы класіка, паўдзельнічаць ва ўрачыстасцях у яго гонар. А яны адбываюцца па ўсёй краіне. Так, заўтра ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна пасля капітальнага рамонту і рэканструкцыі адкрываецца Літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа. Ён, дарэчы, стаіць насупраць вуліцы, якая таксама названа ў гонар Песняра.

Музей з’явіўся ў вёсцы, дзе калісьці настаўнічаў Канстанцін Міцкевіч, 1 лістапада 1990 года. Яго заснавальнікам стаў Іван Калоша, выкладчык мовы і літаратуры Пінкавіцкай школы. І вось праз дваццаць два гады — вялікае раённае свята, прысвечаннае 130-годдзю з дня нараджэння народнага паэта. Хоць урачыстасці вясковыя, але яны ніяк не менш раённага маштабу! І яны — сумесная справа музея, мясцовай школы, якая таксама носіць імя Якуба Коласа, раённых аддзелаў культуры і адукацыі.

— Пасля ўрачыстага адкрыцця музея, экскурсіі святкаванні перамесцяцца ў Пінкавіцкі Дом культуры. У гонар юбілейнай даты для гасцей падрыхтавана літаратурнае свята, — распавяла дырэктар Літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа ў Пінкавічах Ніна Палавец. — Парадуюць выстава народных рамёстваў, выступленні паэтаў, творцаў, канцэрт народнага ансамбля «Крыніца» мясцовага Дома культуры.

Удзельнікамі ўрачыстасцей стануць і дзеці, і дарослыя, і мясцовыя жыхары, і прыезджыя. Паколькі ў бягучыя дні шмат мерапрыемстваў у Мінску, сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч абяцаў хоць і трошкі пазней, але абавязкова прыехаць у Пінкавічы…

А ў Мінску ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа свята «Каласавіны» пачалося ўчора. На сустрэчы «Казкі жыцця» з дзецьмі гутарылі паэты, сын Якуба Коласа — Міхась Канстанцінавіч. Сёння за «круглым сталом» «Актуальныя пытанні папулярызацыі творчай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа» збяруцца з розных мясцін рэспублікі прадстаўнікі не проста музеяў, бібліятэк, тэатраў, школ, але тых устаноў, якія носяць імя народнага паэта. Такое мерапрыемства адбываецца ўпершыню, паведаміла дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Мінску Зінаіда Камароўская. А 2 лістапада адкрыецца XXVІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Якуб Колас. Чалавек. Эпоха. Час», прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры,   якая  збярэ больш за 50 удзельнікаў. Прыедуць нават госці з Кіева, Масквы і іншых мясцін. Завершацца ж юбілейныя ўрачыстасці менавіта ў дзень нараджэння народнага паэта Беларусі, 3 лістапада, святочнай цырымоніяй ускладання кветак да помніка Якубу Коласу на плошчы яго імя ў Мінску, дапоўніла Зінаіда Камароўская.

Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

НА ЗДЫМКАХ:  дырэктар  музея  Ніна ПАЛАВЕЦ; Літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна.   

Фота Паўла ЧУЙКО, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?