Вось кампанiя якая

Пачаўся прыём дакументаў у ВНУ: што адбываецца ў прыёмных камiсiях

Апошні званок, выпускны, цэнтралізаванае тэсціраванне — і вось доўгачаканы момант для тысяч абітурыентаў настаў! ВНУ пачалі прыём дакументаў. Карэспандэнт «Р» даведалася, з якім настроем і якімі баламі хлопцы і дзяўчаты выбіраюць будучую прафесію.


Дзевяць гадзін раніцы, а ля карпусоў БНТУ ўжо натоўп юнакоў і дзяўчат. Нягледзячы на тое што прыёмная камісія будзе штодня працаваць да 18.00, многія вырашылі не цягнуць ката за хвост — зрання прыйшлі ў першы ж дзень падачы дакументаў. Ужо на ўваходзе ва ўнутраны дворык універсітэта мяне памылкова прымаюць за абітурыентку.

— Прыходзьце да нас, — хлопец працягвае інфармацыйны буклет. — На факультэце дзяўчынак мала… Дарэчы, жыллё ўсім іншагароднім даюць. Можна прачынацца за 20 хвілін да пачатку пар — інтэрнат вельмі блізка.

Прызнаюся: я даўно сваё адвучылася, але з задавальненнем слухаю расказ. Антон Пракопчык, студэнт 3-га курса прыборабудаўнічага факультэта, толькі рады пахваліцца:

— Выпускнікі з лёгкасцю знаходзяць працу сваёй мары. Спецыяльнасці, звязаныя з метралогіяй, лазернымі прыборамі, электроннай тэхнікай, зараз вельмі запатрабаваныя. Тыя, хто толькі выйшаў за парог універсітэта, атрымліваюць зарплату ад 1200 рублёў. Крута, так?

Мабыць, самымі спакойнымі абітурыентамі можна лічыць тых, хто ў стосе дакументаў для паступлення мае чырвоныя дыпломы.

Каля ўвахода ў галоўны корпус народ стаіць невялікімі групкамі — звычайна абітурыенты ў такі важны дзень прыходзяць з бацькамі і сябрамі. Пакуль адны яшчэ вызначаюцца з выбарам факультэта і спецыяльнасці, іншыя выходзяць з будынка з непадробнай усмешкай на твары.

— Паступаем на энергетычны факультэт, — у групе падтрымкі Вікторыі Эйсмант мама і тата. Абодва пра будучую прафесію дачкі ведаюць не па чутках — самі працуюць у тым жа ключы. Але запэўніваюць, што на выбар дзіцяці ніяк не ўплывалі — дзяўчына сама і даўно вызначылася i цвёрда рухалася да сваёй мэты. Да таго ж штодня бачыла: праца для энергетыкаў заўсёды ёсць, тым больш у XXI стагоддзі.

Вялікі ажыятаж бачу каля аўдыторыі, дзе прымаюць на факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі. Вучоба там адкрывае дарогу не толькі да прафесіі праграміста. ІТ выкарыстоўваюцца паўсюдна ў бізнесе, кіраванні, навуцы.

Згодна з новымі правіламі, абітурыенты могуць здаваць ЦТ па чатырох прадметах.
Тэрмін дзеяння сертыфікатаў — два гады. Але, што важна, сертыфікаты 2016 года ў гэтым годзе не дзейнічаюць.

— Усе ведаюць пра тое, наколькі важныя ІТ-спецыяльнасці. Гэта прагрэсіўная і свабодная сфера. Самы кароткі шлях у ІТ — абраць тэхнічную ВНУ і пераймаць вопыт у высокакваліфікаваных выкладчыкаў, якія не толькі выдатна валодаюць тэорыяй, але і на практыцы маюць поспех у сваёй прафесіі, — абітурыентаў сустракае Андрэй Радкевіч, намеснік адказнага сакратара прыёмнай камісіі факультэта.

Філіп Кабушкін не сумняваецца: прыйшоў па адрасе. Выбар падтрымлівае бабуля:

— У гэтых тэхналогіях я нічога не разумею. Але чула, што прафесія цяпер запатрабаваная. Хай вучыцца, стараецца. Калі падабаецца хлопцу, чаму б і не.

Дарэчы, адзін з самых распаўсюджаных міфаў: сфера ІТ — гэта толькі мужчынскія прафесіі, дамам там няма чаго рабіць. Але дзяўчат з дакументамі для паступлення на факультэт хоць адбаўляй. Яны прызнаюцца, што даўно спланавалі свой поспех і ў будучыні бачаць сябе багатымі і знакамітымі лэдзі.

Дзяўчаты прызнаюцца, што даўно спланавалі свой поспех і ў будучыні бачаць сябе багатымі і знакамітымі лэдзі.

Мабыць, самымі спакойнымі абітурыентамі можна лічыць тых, хто ў стосе дакументаў для паступлення мае чырвоны дыплом. Лепшыя сяброўкі Анастасія Мельнікава і Марыя Башко даўно вызначыліся: разам паступаюць на інжынерна-педагагічны факультэт.

— Недарма мы столькі гадоў працавалі, атрымлівалі «выдатна» па ўсіх прадметах. Вучыліся ў Пінску і марылі пераехаць у вялікі горад, каб удасканаліць свае веды. Спадзяюся, нам тут спадабаецца, — Анастасія ні кроплі не хвалюецца і ўпэўненая ў сваіх сілах.

Дарэчы, разам з нашымі абітурыентамі атрымаць вышэйшую адукацыю мараць і замежнікі. Аляксандр Бахановіч, прарэктар па вучэбнай рабоце БНТУ, акцэнтуе ўвагу, што для іх тут створаны ўсе ўмовы:

— Замежным грамадзянам не трэба турбавацца пра моўны бар’ер. Выкладанне вядзецца на англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай і нават кітайскай мовах. Упэўнены, што хлопцаў і дзяўчат з-за мяжы, якія хочуць атрымаць якасную беларускую адукацыю, у гэтым годзе будзе нямала.

Дарэчы, для паступлення абітурыенту трэба асабіста падаць у прыёмную камісію пасведчанне асобы, заяву, якая запаўняецца на ўзоры, што выдаецца ВНУ, дакумент аб адукацыі, на падставе якога ён паступае. Таксама — сертыфікаты ЦТ, меддаведку, дакументы, якія пацвярджаюць ільготы, калі такія ёсць, і фатаграфіі. Іх форма і колькасць устанаўліваюцца ВНУ.

НА ЗАМЕТКУ

Прымаць дакументы на бюджэт у абітурыентаў будуць па 17 ліпеня, у тым ліку ў сілавыя, творчыя ВНУ. На платныя месцы тэрмін падачы ўстаноўлены па 4 жніўня, па 31 ліпеня і 2 жніўня адпаведна. Выпускнікам профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці на бюджэт або платнае аддзяленне, трэба падаваць дакументы з 12 па 14 ліпеня, каб прайсці гутарку. З 18 ліпеня пачынаюцца ўступныя іспыты па творчасці, фізічнай культуры, а таксама для абітурыентаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія паступаюць на скарочаную форму навучання.

Залічэнне на бюджэт прадоўжыцца па 28 ліпеня, у сілавыя ВНУ — па 24 ліпеня. На платнае аддзяленне ў звычайных ВНУ будуць залічваць па 6 жніўня, у сілавых — па 2 жніўня, у творчых — па 3 жніўня. Уступная кампанія завершыцца        6 жніўня.

ypopko@bk.ru

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Автор фото: Сергей ЛОЗЮК
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?