Вось гэта смак

У першы лістападаўскі дзень у Чэрвеньскім раёне будуць стварацца кулінарныя шэдэўры.

У першы лістападаўскі дзень у Чэрвеньскім раёне будуць стварацца кулінарныя шэдэўры.

Пакажуць сваё майстэрства повары стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоў­вання, усяго амаль два дзясяткі ўдзельнікаў. Канкурсанты працуюць у дамах-інтэрнатах і аддзяленнях кругласутачнага прабывання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ужо зараз яны актыўна рыхтуюцца для таго, каб здзівіць арыгінальнасцю рэцэптуры, смакам і дызайнам страў, мастацтвам сервіроўкі. Як мяркуюць у аргкамітэце, чакаецца вельмі цікавае спаборніцтва, бо ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання працуюць не проста майстры сваёй справы, а людзі са шчырым і адкрытым сэрцам, якія імкнуцца рабіць усё, каб пажылыя і хворыя адчувалі клопат, блізкі да дамашняга.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter