Гродненец претендует на мировой рекорд в переворачивании шины

Вось гэта сiла!

22-гадовы Пётр Выкпiш у лесапарку Ласосна паспрабаваў устанавiць сусветны рэкорд. За хвiлiну ён 11 разоў перавярнуў шыну вагой больш за 270 кг. Зараз Пётр чакае афiцыйнай рэгiстрацыi рэкорда ў мiжнародным агенцтве «Интеррекорд».

Пётр ВЫКПІШ рыхтаваўся да рэкорда тры тыдні.

Малады чалавек працуе трэнерам у гарадскiм фiтнес-клубе i адначасова займаецца ў лесапарку Ласосна з камандай «Друиды». Важыць хлопец 84 кг, а шына, якую ён пераварочваў, — больш чым у тры разы цяжэй за яго. Падрыхтоўка да рэкорда доўжылася тры тыднi.

— З дзяцiнства захапляўся футболам, — успамiнае асiлак. — Потым, як i многiя хлапчукi, захацеў выглядаць «па-мужчынску». Пайшоў у трэнажорную залу, пачаў качацца, з часам заняўся рэгбi. А летась далучыўся да каманды «Друиды». Усё пачалося з таго, што два гродзенскiя атлеты пачалi трэнiравацца на свежым паветры. Потым узнiкла iдэя запрашаць на заняткi ўсiх жадаючых, каб дапамагаць развiваць цела i распаўсюджваць сярод гараджан iдэi здаровага ладу жыцця. Заняткi праводзяцца цалкам бясплатна. У хуткiм часе арганiзатары зразумелi, што iх трэнiнгi карыстаюцца попытам, i арганiзавалi аматарскi спартыўны клуб. Падчас адной з такiх трэнiровак з’явiлася iдэя паставiць рэкорд.

Пётр запэўнiвае, што рост, вага i ўзрост не маюць значэння ва ўстанаўленнi рэкорда. Важная толькi правiльная тэхнiка.

— Асаблiвых складанасцей не адчуваў, толькi трохi хваляваўся, што не апраўдаю чаканняў маiх настаўнiкаў i тых, хто прыйшоў мяне падтрымаць, — успамiнае гродзенец. — Хочацца на сваiм прыкладзе паказаць людзям, што ўсе могуць займацца спортам. Проста для самаразвiцця. Яшчэ вельмi хацелася, каб мае бацькi мною ганарылiся.

На дадзены момант сусветны рэкорд належыць хлопцу з Бабруйска Дзмiтрыю Куракiну. Ён пераварочваў шыну вагой 270 кiлаграмаў — 10 разоў за 1 хвiлiну. Рэкорд бабруйчанiн устанавiў 30 кастрычнiка мiнулага года.

— Наша шына важыць больш, — упэўнены малады чалавек. — Аднак гэты факт трэба яшчэ даказаць. Звярталiся на прадпрыемства «Белшына», але там сказалi, што абавязкова трэба дадаткова ўзважваць кожны канкрэтны экзэмпляр. Вага вырабу дадзенай маркiроўкi можа вагацца ад 270 да 300 кiлаграмаў. У блiжэйшы час плануем даведацца дакладную вагу i пададзiм заяўку на ўстаноўку рэкорда. У федэрацыi растлумачылi: калi шына важыць больш — гэта будзе новая катэгорыя i асобны рэкорд. У любым выпадку персанальная перамога ўжо ёсць. У будучынi планую паспрабаваць свае сiлы ў кросфiце i паўэрлiфтынгу.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter